1 декабря — Всемирный день борьбы со СПИДом

Здоровье Общество

Сусветная кампанія супраць СНІДу  “Дабіцца нуля”
У 2011 годзе пры падтрымцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый была распачата кампанія “Дабіцца нуля”, якая прадоўжыцца да 2015 года.
“Нуль новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Нуль дыскрымінацыі. Нуль смерцяў у выніку СНІДу” – сусветная кампанія прадугледжвае, што розныя рэгіёны і групы насельніцтва будуць кожны год выбіраць адну ці некалькі тэм для актыўнага распаўсюджвання, найбольш актуальных для рэгіёна.
Штогод 1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам – праводзіцца пад дэвізамі, якія адлюстроўваюць найбольш актуальныя аспекты праблемы. Сёлета гэты дзень будзе прысвечаны тэме жанчын з ВІЧ.
Чаму галоўная ўвага ўдзяляецца жанчынам?
У свеце амаль палова ўсіх людзей, якія жывуць з ВІЧ — жанчыны.
Жанчыны найбольш уразлівыя да ВІЧ-інфекцыі і яе наступстваў.
Большасць дзяцей інфіцыруецца ў час цяжарнасці, родаў і груднога выкормлівання.
ВІЧ/СНІД павялічвае клопаты для жанчын. Яны бяруць на сябе клопат пра сям’ю і догляд за хворымі яе членамі.
ВІЧ-інфіцыраваныя жанчыны і дзеці самі маюць патрэбу ў падтрымцы, лячэнні, доглядзе.
Жанчынам неабходная інфармацыя, адаптаваная да іх патрэб, якая дапамагла б ім абараніць сваё здароўе.
Мужчыны і іншыя члены грамадства толькі выйграюць, калі яны асноўную ўвагу будуць удзяляць дабрабыту і здароўю жанчыны.
Чалавецтва знаёмае з ВІЧ-інфекцыяй больш за два дзесяцігоддзі. Калі спачатку лічылася, што гэтай інфекцыі падвергнуты толькі пэўныя групы насельніцтва, то хутка спецыялісты зразумелі, што недаацэньвалі новы вірус. Эпідэмія ВІЧ/СНІДу аказалася больш сур’ёзнай, чым меркавалася раней: маштабы захворвання пераўзышлі ўсе неспрыяльныя сцэнарыі дваццацігадовай даўніны.
Штогод у свеце заражаецца каля 3-х мільёнаў чалавек, памірае каля 2-х мільёнаў дзяцей і дарослых. Ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі эпідэмія  расце з небывалай хуткасцю: за дзевяць год колькасць людзей з ВІЧ павялічылася амаль у тры разы, а смяротнасць па прычыне СНІДу вырасла ў чатыры разы.
Лічбы і факты
Па даных афіцыйнай статыстыкі ў Віцебскай вобласці на 1 лістапада зарэгістраваны 743 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. У Мінску зарэгістравана 2005 выпадкаў, Гомельскай вобласці — 6848, Мінскай — 1949, Магілёўскай — 815, Брэсцкай — 1066, Гродзенскай — 575.
Найбольш неспрыяльнымі ў гэтым плане з’яўляюцца Лёзненскі раён (35 выпадкаў), Талачынскі (46), Гарадоцкі (33), Віцебскі (32) раёны, г. Полацк (102 выпадкі) і г. Віцебск (256 выпадкаў).
У Шумілінскім раёне з пачатку эпідназірання (з 1987 года) зарэгістравана 5 выпадкаў захворвання.
Адзначаецца стойкая тэндэнцыя да павелічэння ўдзельнай вагі палавога шляху перадачы ВІЧ, а вось удзельная вага парэнтэральнага шляху інфіцыравання (праз ін’екцыі) зніжаецца. У той жа час расце інфіцыраванасць сельскага насельніцтва.
У вобласці зарэгістраваны 133 лятальныя выпадкі сярод ВІЧ-інфіцыраваных, з іх у стадыі СНІД — 80. За 10 месяцаў гэтага года памерла 18 ВІЧ-інфіцыраваных, з іх 15 — у стадыі СНІД.
Сярод памёрлых 9 чалавек — наркаманы, 15 — без вызначанай дзейнасці. Хвароба не шкадуе нікога.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №95 ад 30.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *