Учёба идеологов Шумилинского района прошла в ДРСУ-204

Власть Общество Экономика

“Тут умеюць бачыць чалавека”

З чаго складваецца імідж прадпрыемства? З многіх пазіцый: дысцыпліны, парадку, арганізацыі працоўнага працэсу і ўмоў працы, адносін кіраўніцтва да кожнага работніка, пастаноўкі ідэалагічнай работы. Такі станоўчы ва ўсіх сэнсах імідж даўно напрацавала і ўстойліва трымае планку ДРБУ-204.

Прадпрыемства не першы год займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, калектыў жа дэманструе ідэальны парадак не толькі ў вытворчасці, а і на падведамаснай тэрыторыі, актыўную пазіцыю па ўдзеле ў самых разнастайных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах як раённага, так абласнога і рэспубліканскага маштабаў.
«Тут умеюць бачыць чалавека, умеюць зацікавіць яго быць актыўным, весці здаровы лад жыцця, працаваць і адпачываць па поўнай», – падкрэсліла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава падчас семінара ідэолагаў, які прайшоў у аўторак у актавай зале ДРБУ-204.
І не выпадкова на базе менавіта гэтага прадпрыемства вырашана правесці выязное мерапрыемства, адзначыла Ірына Іванаўна, бо тут ёсць на што паглядзець і што пераняць у сваёй рабоце. Тут сам кіраўнік падае сваім падначаленым прыклад адносін да службовых абавязкаў, да сябе, да жыцця”.
Дасягненнямі і праблемамі падзяліўся з удзельнікамі семінара начальнік ДРБУ-204 Руслан Насцюшкін. Пра арганізацыю ідэалагічнай работы на прадпрыемстве расказала намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Святлана Бельская. Выступленні яскрава дапоўніла відэапрэзентацыя дзейнасці калектыву па ўсіх напрамках.
На семінары ідэолагі раёна былі праінфармаваны аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб садзейнічанні занятасці”, аб рабоце з перспектыўным кадравым рэзервам у арганізацыях раёна, рэалізацыі плана па рабоце з моладдзю.
Таксама былі агучаны мерапрыемствы, якія ў бліжэйшы час пройдуць у раёне: раённы турысцкі злёт моладзі, Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ідэалагічныя работнікі павінны быць у курсе спраў, ведаць, чым жыве краіна, вобласць, раён, і інфармаваць сваіх калег аб гэтым, настройваць іх на самы чынны і актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і прадпрыемстваў, у жыцці сваёй малой радзімы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №48 ад 22.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *