Почему «Мишневичи» прочно обосновались в аутсайдерах?

Сельское хозяйство

На зерносушильном комплексе КУСХП "Мишневичи"

Мінус — з вясны
Заканчваецца ўборка зерневых. У аўтсайдарах — КУСГП “Мішневічы”. Гаспадарка на апошнім радку раённай зводкі, тут на 25 жніўня ўбралі ўсяго 65% зерневых. Чаму прадпрыемства, дзе хапае і камбайнаў, і механізатараў, аказалася ў хвасце? Пра гэта гутарым з кіраўніком сельгаспрадпрыемства М. Г. Цікавенкам і галоўным аграномам А. В. Сазонавым.
“У нас мінус — з вясны, – апраўдваецца Аляксандр Васільевіч. – Адсеяліся позна, таму і не змаглі разам з іншымі гаспадаркамі пачаць уборку”.
Мякка кажучы, слабае апраўданне. Хто не даваў адсеяцца раней.
З пасеяных 2000 гектараў зерневых у “Мішневічах” яшчэ стаіць на корані каля 700 гектараў. Гаспадарцы прыслалі на дапамогу два камбайны з “Сіроцінскага”. Але час упушчаны, да таго ж – дажджы, зерне пераўвільготненае, сушылкі не спраўляюцца.
“Лепш няхай зерне на корані прасушыць вецер і сонца, чым мы будзем складзіраваць яго на пляцоўцы зернесушылкі, – разважае Міхаіл Герасімавіч. – Спрабавалі здаваць зерне на плюшчэнне “Лаўжанскаму”. Думалі, заробім грошай, атрымалася наадварот: за здадзеныя 11 тон мы яшчэ засталіся ў даўгу, бо прасушка вельмі дарагая”.
Сёння на палетках у “Мішневічах” працуюць сем камбайнаў. Спецыялісты гаспадаркі абяцаюць завяршыць уборку ў бліжэйшыя пяць дзён.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *