Во вторник прошла «прямая линия» председателя райисполкома

Актуалии Президент

Председатель Шумилинского райисполкома В. А. Подлещук

Не толькі скаргі, але і падзякі
Апроч прыёмаў грамадзян па асабістых пытаннях (у тым ліку і выязных) старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук штомесяц праводзіць “прамыя лініі”, на якія можа звярнуцца любы жыхар раёна. Як паказвае практыка, такая форма работы запатрабавана. Людзі давяраюць кіраўніку раёна, яго слову, яго аўтарытэту. Гэта пацвердзіла і “прамая лінія”, якая прайшла 24 жніўня. Да кіраўніка раёна звярнуліся 15 чалавек, прычым многія з падзякай.
К. Л. Попелаў з вёскі Прыазёрная звяртаўся да старшыні райвыканкама месяц таму з просьбай адрамантаваць пад’езд. Зараз ён пазваніў, каб ад імя жыхароў дома аддзячыць найперш кіраўніку раёна, а таксама работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі за вырашэнне пытання.
З удзячнасцю звярнуўся да Вальдэмара Антонавіча і жыхар гарадскога пасёлка Карма Гомельскай вобласці А. В. Сцепаненка. Ён — сябар сям’і лейтэнанта Серафіма Іванавіча Добранькага, які загінуў і пахаваны на шумілінскай зямлі. Доўгі час сям’я лічыла лейтэнанта без вестак прапаўшым. І толькі нядаўна даведаліся, што ёсць месца пахавання роднага чалавека, і змаглі прыехаць на магілу воіна.
Ад імя дачкі героя Ніны Серафімаўны, якая прыязджала да нас з Ленінградскай вобласці, і ўсёй сям’і байца Аляксей Васільевіч шчыра дзякаваў старшыні райвыканкама “за цёплы прыём на Шуміліншчыне, за жаданне дапамагчы, за чалавечую і грамадзянскую пазіцыю ўсіх, хто сустракаў і суправаджаў сям’ю, за тое, што могілкі ў Дабеі і ўся беларуская зямля да-гледжана…”. “Гонар агортвае сэрца за беларусаў і за Беларусь, — заключыў А. В. Сцепаненка, — цяпер мы ўсюды, асабліва ў Ленінградскай вобласці, расказваем, з якім шанаваннем і гасціннасцю сустракаюць патомкаў воінаў Вялікай Айчыннай на беларускай зямлі”.
Падзяку старшыні райвыканкама выказала і жыхарка вёскі Ужляціна Т. А. Чайкова за тое, што ён “заўсёды адносіцца з разуменнем да праблем вяскоўцаў і стараецца рашыць пытанні на іх карысць”. Яна выказала спадзяванне, што і па яе “зямельнаму” пытанню (па яе словах, 50 сотак з яе прыватызаванага гектара хоча забраць райаграсэрвіс) будзе прынята станоўчае рашэнне.
Усё будзе зроблена па закону, паабяцаў В. А. Падляшчук. Калі чалавек мае на зямлю юрыдычнае права, пацверджанае неабходнымі дакументамі, ніхто гэтую зямлю не забярэ.
Як заўсёды на “прамую лінію” да кіраўніка раёна паступіла нямала “камунальных” пытанняў: незадаволенасць тым, што ў аграгарадку Мікіціха смецце вывозіцца толькі раз на тыдзень, выказала фельчар Лаўжанскай амбулаторыі Г. А. Скрыпкіна; Л. Ф. Фралова з вул. Мічурына, што ў райцэнтры, лічыць, што камунальная служба ня-правільна падключыла іх калонку, таму яна замярзае і са снежня па май там няма вады. Яна сама намалявала схему падключэння калонкі і прыйшла да старшыні асабіста; Л. А. Палякова (вул. Юбілейная, д.77) паскардзілася, што ў доме ні зімой ні летам няма гарачай вады, Т. Л. Окалава (вул. Юбілейная, 16) і А. Ф. Заіка (вул. Дубасарскага, 6) — што цячэ дах; А. А. Сініцын выказаў незадаволенасць дарагім коштам паслуг па ачыстцы каналізацыі. З Гародна пазваніла К. Я. Кабылкіна: “дапамажыце, у вёсцы няма вады, пасля апошняй навальніцы згарэла помпа ў свідравіне”. Былі і іншыя пытанні: па рамонце вуліцы Зялёнай у Обалі (ананімны званок), па падтапленні ўчастка (У. А. Шыёнак з вул. Валадарскага, райцэнтр), па зносу дрэў Н. Я. Рабушава (вул. Луначарскага, райцэнтр).
Па кожным пытанні В. А. Падляшук разбіраўся неадкладна і дасканала, былі створаны камісіі, акрэслены тэрміны выканання, некаторыя пытанні былі вырашаны ў той жа дзень. Ва ўсіх выпадках (будзе пытанне вырашана станоўча ці будзе дадзена адмова) кожны, хто звярнуўся на “прамую лінію” да старшыні райвыканкама, атрымае пісьмовы адказ.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *