И водка правит балом

Здоровье Общество

Прычына правапарушэнняў –  п’янства

Чарговы савет грамадскага пункта аховы правапарадку г.п. Шуміліна прайшоў ва УП ЖКГ. Выбар быў невыпадковы – на прадпрыемстве добра наладжана работа з абавязанымі асобамі, адпрацоўка імі прагулаў, вяртанне гэтымі асобамі дзяржаўных выдаткаў на ўтрыманне дзяцей.

На пасяджэнні савета выступілі начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Алег Калеснікаў, які расказаў пра крымінагенную сітуацыю ў раёне, адзначыў, што большасць злачынстваў і правапарушэнняў здзяйсняецца асобамі ў алкагольным ап’яненні.
Пракурор раёна Сяргей Зайцаў звярнуў увагу на выкарыстанне з пэўнымі катэгорыямі грамадзян прэвентыўных мер, якія папярэдзяць правапарушэнні з іх боку. У прыватнасці, рэкамендаваў выкарыстоўваць да асоб, схільных да злоўжывання алкаголем, частковае пазбаўленне дзеяздольнасці: калі распараджацца грашовымі сродкамі будуць іх апекуны, а яны самі пазбавяцца спакусы купіць спіртное.
Урач-нарколаг ЦРБ Таццяна Кузняцова расказала пра шкоду, якую нясе алкаголь, прапанавала сучасныя метады лячэння алкагольнай залежнасці. Галоўнае,  каб чалавек сам жадаў вылечыцца, падкрэсліла ўрач.
Іерэй Уладзімір Пучынскі, звяртаючыся да запрошаных на пасяджэнне савета асоб, прапанаваў ім падумаць пра лёс дзяцей, якія пазбаўлены бацькоўскага клопату і пяшчоты.
На пасяджэнні савета трымалі адказ абавязаныя асобы, якія здзяйсняюць прагулы, а таксама сямейныя скандалісты і грамадзяне, што трапілі пад увагу праваахоўных органаў за знаходжанне ў грамадскіх месцах у п’яным выглядзе.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №49 ад 26.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *