«Белдзяржстрах» адзначае 100-годдзе з дня ўтварэння

Новости Общество Экономика

«Белдзяржстрах» – надзейны партнёр

Прайшоўшы працяглы шлях станаўлення і развіцця, Белдзяржстрах сёння займае вядучыя пазіцыі на страхавым рынку краіны. З невялікай арганізацыі, якая ўзнікла ў снежні 1921 года на «руінах» земскага страхавання, вырасла найбуйнейшае сучаснае страхавое прадпрыемства, якое сёлета адзначае 100-годдзе з дня ўтварэння.

Значны ўклад у забеспячэнне вытворчых паказчыкаў прадстаўніцтва Бел-дзяржстраху ўносіць аддзел па аказанні страхавых паслуг па Шумілінскім раёне, які ўзначальвае Жанна Бужынская. У аддзеле працуюць 12 чалавек, у тым ліку 6 агентаў страхавых. Прыкладам прафесіяналізму, вопыту і адданасці страхавой справе з’яўляюцца Еўдакія Александрова (стаж работы 41 год), Галіна Кошалева (28 год), Алена Гусакова, Жанна Бужынская і Ірына Каніна, якія аддалі страхаванню больш за 20 год.

У гісторыі Белдзяржстраху былі ўзлёты і падзенні, неаднаразова мяняўся яго статус. Пастаянным было адно – у любых сацыяльна-палітычных і эканамічных умовах нацыянальнае страхаванне заўсёды служыла інтарэсам беларускай дзяржавы і народа.
Вытворчыя паказчыкі
Белдзяржстрах прадстаўляе сваім кліентам, як фізічным, так і юрыдычным асобам, больш за 100 варыянтаў паслуг па 86 відах добраахвотнага і абавязковага страхавання. Па выніках работы за студзень-кастрычнік 2021 года прадстаўніцтвам па Віцебскім раёне, у склад якога з гэтага года ўваходзіць аддзел па аказанні страхавых паслуг па Шумілінскім раёне, забяспечаны ўсе асноўныя вытворчыя паказчыкі, расказала яго дырэктар Алена Волахава. Па ўсіх відах страхавання прагноз забяспечаны на 101,8%.
У цэлым па добраахвотных відах страхавання прагноз забяспечаны на 109,1%. Удзельная вага налічаных страхавых узносаў склала 60,9%, што на 3,3 працэнтных пункта вышэй за аналагічны перыяд 2020 года.
Колькасць работнікаў прадстаўніцтва складае 63 чалавекі, у тым ліку 36 агентаў страхавых.
На ўсе выпадкі жыцця
За 10 месяцаў бягучага года сіламі работнікаў прадстаўніцтва заключана 51990 дагавораў па ўсіх відах страхавання. У параўнанні з мінулым годам прырост склаў 1189 дагавораў.
З года ў год расце страхавая культура грамадзян і суб’ектаў гаспадарання. Так, па добраахвотных відах страхавання заключаны 34302 дагаворы, што на 1347 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Асноўны прырост склаўся па страхаванні ад няшчасных выпадкаў і захворванняў за кошт юрыдычных асоб, добраахвотным страхаванні медыцынскіх расходаў.
Узровень развіцця добраахвотных відаў страхавання склаў: па страхаванні будынкаў – 80,7%, хатняй маёмасці – 31,1%, кватэр – 20,2%, ад няшчасных выпадкаў за кошт фізічных асоб – 10,8%.
За выплатамі страхавой кампенсацыі за 9 месяцаў 2021 года ў прадстаўніцтва звярнуліся 6425 страхавальнікаў (у сярэднім каля 34 чалавек у рабочы дзень). Узровень выплат страхавой кампенсацыі склаў 56% ад сумы паступіўшых узносаў па ўсіх відах страхавання. Асноўная доля выплат прыпадае на добраахвотныя віды медыцынскага страхавання, а таксама на ўрэгуляванне страт па транспартных відах страхавання.
Зараз актуальна добраахвотнае страхаванне ад COVID-19. Дагавор заключаецца тэрмінам на 1 год са страхавой сумай 3000 рублёў і ўзносам з аднаразовай аплатай 90 рублёў. У выпадку, калі хвароба працягнецца 1-15 дзён, страхавая выплата складзе 5% ад страхавой сумы або 150,00 рублёў, 16-25 дзён – 14% (420,00 руб.), ад 26 дзён – 20% (600,00 руб.). Дагавор уступае ў сілу праз 14 каляндарных дзён. За бягучы год у прадстаўніцтве заключаны 101 дагавор, практычна кожны з іх спрацаваў.
Выплаты па ўрону ад стыхіі
25 чэрвеня і 17 жніўня на тэрыторыю Віцебшчыны абрынуліся дзве буры з моцнымі вятрамі і ападкамі. Ураганам была разбурана або пашкоджана вялізная колькасць пабудоў, знішчана маёмасць грамадзян, паваленымі аказаліся дзясяткі дрэў. На дапамогу пацярпелым прыйшоў Белдзяржстрах – зроблена 259 выплат.
Відавочна, што страхаванне – гэта прыкмета фінансавай пісьменнасці грамадзян. Прадбачыць сітуацыі, якія могуць здарыцца ў жыцці кожнага з нас, немагчыма. З’яўляючыся вядучым страхоўшчыкам, Белдзяржстрах робіць для кліентаў усё, каб сістэма страхавання была простай, зразумелай і максімальна выгаднай. Менавіта гэта дае магчымасць забяспечыць кожнаму грамадзяніну і юрыдычнай асобе эфектыўную страхавую абарону, якая прадугледжвае рэальную кампенсацыю прычыненага ім урону і задаволенасць якасцю абслугоўвання.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №94 ад 03.12.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *