Шумилинский лесхоз провёл спартакиаду

Актуалии Спорт Экономика

Ганаровы лесавод БССР былы ляснічы Мікалаёўскага лясніцтва У. М. Курганаў вынес сцяг Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі і даў старт спартакіяды

На старце – леснікі
У суботу, 6 чэрвеня,  на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшла галіновая раённая спартакіяда сярод структурных падраздзяленняў “Шумілінскага лясгаса”, прысвечаная 20-годдзю ўтварэння прадпрыемства.

За перамогу змагаліся пяць каманд – апарата кіравання, лесанарыхтоўчага пункта “Шумілінскі”,  Шумілінскага і Мікіціхінскага лясніцтваў, Обальскага і Мікалаёўскага лясніцтваў, Казьянскага і Мішневіцкага лясніцтваў.  Ініцыявалі правядзенне спартыўнага свята адміністрацыя  сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй.

На ўрачыстым адкрыцці спартакіяды старшыня райвыканкама А. І. Снараў адзначыў, што ў “Шумілінскім лясгасе” актыўна падтрымліваюць здаровы лад жыцця. Аляксандр Іванавіч падкрэсліў, што прадпрыемства можа ганарыцца як працоўнымі, так і спартыўнымі дасягненнямі. Прыгожай барацьбы і спартыўных перамог пажадаў ўдзельнікам спартакіяды першы намеснік генеральнага дырэктара, галоўны ляснічы  Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання  Я. У. Філіпаў. Ганаровы  лесавод БССР  былы ляснічы Мікалаёўскага лясніцтва У. М. Курганаў вынес  сцяг Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі і даў старт спартакіяды.

У праграму спартакіяды ўваходзіла шэсць відаў спорту.
Адкрыла спартакіяду лёгкаатлетычная эстафета. Відовішча атрымалася яркае. Чаго-чаго, а жадання перамагчы ў спартсменаў было хоць адбаўляй. Гэта і надавала непрадказальную інтрыгу кожнаму з забегаў. Лепшы час паказалі лёгкаатлеты з апарата кіравання, дапоўнілі прызавую тройку спартсмены з  каманд Обальскага-Мікалаёўскага і Шумілінскага-Мікіціхінскага лясніцтваў.

Пераможца ў гіравым спорце Аляксандр Лабынцаў

У гіравым спорце   па-за канкурэнцыяй быў кіраўнік прадпрыемства Аляксандр Лабынцаў, другое месца ў Дзмітрыя Барысевіча з Шумілінскага лясніцтва, трэцяе  – у Станіслава Спірыдонава з Мікалаёўскага лясніцтва. У спаборніцтвах па шашках перамогу святкавала Святлана Палавая (Мікі-ціхінскае лясніцтва), дапоўнілі прызавую тройку
Уладзімір Барадуля (Мікалаёўскае лясніцтва) і Людміла Доктарава (апарат кіравання). У настольным тэнісе першае месца ў Валерыя Бражнікава (Шумілінскае лясніцтва), другое – Віталь Галаўнёў (лесанарыхтоўчы пункт “Шумілінскі”), трэцяе – Яўген Верамейчык (апарат кіравання).
Бескампрамісна прайшоў турнір па валейболе.  Каманды няблага падрыхтаваліся да стартаў, як вынік, на пляцоўцы ішла барацьба за кожнае ачко і прадказаць пераможцу ў большасці сустрэчах было немагчыма.  Перамагла каманда апарата кіравання, другімі сталі валейбалісты з лесанарыхтоўчага пункта “Шумілінскі”, трэцімі – каманда Обальскага і Мікалаёўскага лясніцтваў.
Завяршалі спартакіяду спаборніцтвы па перацягванні каната. І гэта было сапраўднае шоу. Можна сказаць, што кожная з пяці каманд была годная першага месца. Накал барацьбы надаваў і той факт, што некаторыя супрацьстаянні доўжыліся хвілін  пяць. Ва ўпартай канкурэнцыі першае месца “выцягнулі” асілкі з лесанарыхтоўчага пункта, якія абышлі канатчыкаў з апарата кіравання і Казьянскага-Мішневіцкага лясніцтваў.
У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца – апарат кіравання, другое – Шумілінскае і Мікіціхінскае лясніцтвы, трэцяе – лесанарыхтоўчы пункт “Шумілінскі”.
На закрыцці спартакіяды кожны пераможца і прызёр асабістых спаборніцтваў атрымаў медаль, дыплом і грашовую прэмію. Прызы і кубкі  атрымалі лепшыя  каманды.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №52 ад 10.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *