На совещании в райисполкоме рассматривались вопросы жизни райцентра и района

Актуалии Президент

Ёсць дысцыпліна – ёсць вынік. А калі няма?
Кіраўніцкі склад раёна на чале з райвыканкамам павінен працаваць як адзіны адладжаны механізм, без прамаруджвання і зрываў.  Гэтага пастаянна патрабуе старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
І апошнія дзве нарады, якія прайшлі 10 і 14 мая, Уладзімір Пятровіч прысвяціў выключна выканаўчай дысцыпліне. Гэта найпершая ўмова, аснова літаральна для любой сферы дзейнасці. Ёсць дысцыпліна ў арганізацыі – ёсць вынік. А калі няма, як, напрыклад, у ПМК-70, тады і кааператыўны дом не расце, і на фермах работы не ідуць, і рамонт  раённай бальніцы замаруджаны. На прадпрыемстве не арганізавана работа, робіць вывад У. П. Куранны.
«Чаму не відаць работы на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, колькі чалавек працуе там сёння (размова была ўчора – аўт.)?» – пытаецца ў дырэктара ПМК-70 С. Б. Цюрына кіраўнік раёна. І адразу пасля планёркі разам са сваімі намеснікамі А. П. Быкавым і А. М. Зайцавам ідзе на аб’ект. Абяцаных сямі работнікаў там няма, там наогул ні душы. Хіба што, як насмешка, на сцяне надрапаны надпіс: “Я тут была”.
З такімі адносінамі да работы больш нельга мірыцца, робіць вывады, у тым ліку і арганізацыйныя, старшыня райвыканкама.
Выкананне работ у акрэсленыя тэрміны кіраўнік раёна патрабуе і ад дарожнікаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Асаблівая размова пра парадак на дарозе Р-20, пра добраўпарадкаванне вуліц Шуміліна, пра якасць выканання работ. Каб не было так, як на вуліцы Ленінскай, зазначае Уладзімір Пятровіч, дзе мамы з каляскамі не могуць уз’ехаць на новы тратуар, бо там забыліся зрабіць з’езды.
Пытанняў многа. І па палявых работах, і па малаку, і іншых. У. П. Куранны даў заданне да канца гэтага тыдня забяспечыць цялят і кароў, якія знаходзяцца ў памяшканнях, зялёнай падкормкай, павялічыць надоі ад каровы да 16 літраў, здачу малака класам “экстра” – да 70%. Акрэслены задачы і па іншых сферах.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №38 ад 15.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *