Свой день рождения Шумилинский район отметил велопробегом

Актуалии Новости

Па памятных мясцінах  у дзень нараджэння раёна

17 ліпеня прыхільнікі актыўнага ладу жыцця з райцэнтра і навакольных вёсак вырашылі адзначыць дзень нараджэння Шумілінскага раёна падарожжам па гістарычных мясцінах.  Адно з такіх месцаў – вёска Полцева, дзе захаваліся будынкі былога панскага маёнтка Баршчэўскіх.

Старт велапрабегу па маршруце Шуміліна – Полцева – Шуміліна быў дадзены раніцай на цэнтральнай плошчы Шуміліна, дзе сабраліся больш за 40 чалавек з арганізацый і прадпрыемстваў Шуміліншчыны.
Дарога вяла удзельнікаў прабегу па маляўнічых кутках Шуміліншчыны: Лескавічы, Башні. Цёпла віталі ўдзельнікаў прабегу ў Башнёўскай школе, дзе яны маглі адпачыць і задаволіць смагу ў спякотнае надвор’е.
Саладухі, Лажок, Дубраўскія.

У Полцеве велатурысты завіталі ў гадавальнік Шумілінскага лясгаса, дзе для ўдзельнікаў вела-прабегу майстар гадавальніка Сяргей Басаў правёў аглядавую экскурсію. Сяргей Пятровіч адзначыў, што саджанцы, якія вырошчваюцца ў гадавальніку, – гэта заўтрашні дзень шумілінскіх лясоў.

Гістарычны экскурс па маёнтку Баршчэўскага, які датуецца 19-ым стагоддзем, веласіпедыстам прапанавала дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова. Удзельнікі прабегу ўсклалі кветкі да брацкіх могілак савецкім салдатам, якія загінулі падчас вызвалення Шуміліншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дарога дамоў паказалася карацейшай. “Велападарожжа пакінула незабыўныя ўражанні, – адзначыў удзельнік велапрабегу Арсеній Каробчыц. –  Для сябе адкрыў шмат новага і цікавага. Упэўнены, што такія ж пачуцці і ўражанні ў кожнага, хто браў ўдзел у гэтым мерапрыемстве”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №55 ад 20.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *