Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Веснік Камітэта дзяржкантролю

Не разлічыліся з пастаўшчыкамі
Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці пры правядзенні праверкі арганізацыі-заказчыка будаўніцтва аб’ектаў за кошт бюджэтных сродкаў устанавіў парушэнні пры выкарыстанні мэтавых авансаў.
Заканадаўствам прадугледжана магчымасць авансавання падрадчыкаў для бесперапыннага ажыццяўлення імі будаўніцтва для набыцця нестандартных будаўнічых канструкцый, матэрыяльных рэсурсаў, а таксама на закупкі па знешнегандлёвым кантрактам.
Кантралёрамі было ўстаноўлена, што асобныя падрадчыкі прадастаўлялі заведама недакладныя звесткі ў заяўках на закупку матэрыяльных рэсурсаў і, атрымаўшы з бюджэту мэтавыя авансы, выкарыстоўвалі гэтыя сродкі на іншыя мэты.
Сустракаліся выпадкі, калі падрадчыкі, атрымаўшы мэтавыя авансы на аплату будаўнічых матэрыялаў, доўгі час не разлічваліся з прадаўцамі. Напрыклад, пры добраўпарадкаванні аграгарадка Тулава падрадчык атрымаў з гарадскога бюджэту мэтавы аванс для закупкі 5 тон шчэбеню. Пры гэтым патрэбы ў такой колькасці шчэбеню не было, затое была запазычанасць перад прадаўцом за раней набыты шчэбень.
Па патрабаванні Дзяржкантролю падрадчыкамі ў бюджэт пералічана больш чым 20 тысяч рублёў за нямэтавае выкарыстанне сродкаў авансу.

Пра парадак і непарадак на фермах
2018 год – Год малой радзімы. Гэта не пусты гук, гэта кіраўніцтва да дзеяння. Неабходнасць прывядзення ў парадак населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, з’яўляецца надзённай і вельмі важкай.
Можна адзначыць станоўчыя прыклады, калі кіраўнікі гаспадарак і мясцовыя ўлады прыкладаюць намаганні па навядзенню і падрыманню парадка на сваіх тэрыторыях. У ходзе кантрольных праверак, праведзеных Дзяржкантролем у Гарадоцкім раёне пры наведванні малочна-таварнай фермы ў в. Кабішча  адзначана, што на тэрыторыі фермы падтрымліваецца парадак: тэрыторыя абкошаная, арганіка выдаляецца ў спецыяльныя бетонныя гноепрыёмнікі, арганіка вывозіцца на палі.
У той жа час ёсць і негатыўныя прыклады.  Пры наведванні малочна-таварных ферм ААТ “Ульянавічы” і “Сінягорскае” Сенненскага раёна ўстаноўлена зарастанне тэрыторый каля фермаў бур’янам і кустоўем, арганіка захоўваецца каля фермаў,  своечасова не вывозіцца на палі і ўжо зарасла травой. КДК Віцебскай вобласці дадзена прынцыповая ацэнка, кіраўнікі прыведзеных гаспадарак прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №56 ад 24.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *