В минувшую пятницу в парке Шумилино прошла акция «Молодёжь — за здоровый образ жизни»

Здоровье Молодёжь

Выступает рок-группа "Окно" из Оболи)

Спорт і рок – наш выбар
У мінулую пятніцу на танцавальнай пляцоўцы ў гарадскім парку прайшла традыцыйная акцыя “Моладзь – за здаровы лад жыцця”. Са сцэны гучалі словы-папярэджанні пра тое, як людзі шкоднымі звычкамі губяць сваё здароўе. За кожным прыкладам – трагічныя чалавечыя лёсы…
Арганізатары акцыі прапанавалі альтэрнатыву шкодным звычкам. У першую чаргу — спорт. Папулярны ў маладзёжным асяродку гіравы спорт і армрэслінг. Жадаючых паспрабаваць сябе ў гэтых відах спорту было дастаткова. Прама ў гэты вечар некаторыя адмовіліся ад шкодных звычак. Тым больш, што на акцыі можна было правесці выгадны абмен: цыгарэту памяняць на цукерку і зрабіць такім чынам першы крок у адмове ад курэння.
Цікавым атрымаўся конкурс плакатаў на тэму здаровага ладу жыцця. Дзеці праявілі багатую фантазію і сваімі малюнкамі сказалі цвёрдае ТАК здароваму ладу жыцця і рашучае НЕ шкодным звычкам. Кожны юны мастак за ўдзел у акцыі атрымаў падарунак.
Завяршылася акцыя рок-канцэртам обальскага гурта “Акно”. Рок-музыка ў гэты вечар пратэставала супраць шкодных звычак. Кампазіцыі “Брудны дождж”, “Аблокі”, “Акно”, “Мы слухаем рок” прыйшліся даспадобы многім аматарам альтэрнатыўнай музыкі. А энэргетыка лідара гурта Алега Мулькова пасля першых спеваў узяла ў палон гледачоў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №67 ад 02.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *