К профессиональному празднику

Актуалии

Д. Г. Талан

Забяспечыць газам спажыўцоў
Ад зладжанай работы газавай службы залежыць дабрабыт і ўмовы жыцця людзей. Напярэдадні прафесійнага свята размаўляем з дырэктарам РВУ “Шумілінарайгаз” Дзмітрыем Гардзеевічам Таланам.
Малады кіраўнік родам з Шаркоўшчыны, закончыў факультэт горнай справы БНТУ. Працаваў майстрам, інжынерам у розных падраздзяленнях “Віцебскгазу”. З 2009 года працаваў ва Ушачах галоўным інжынерам, дырэктарам. Сёлета закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і з красавіка бягучага года ўзначаліў “Шумілінарайгаз”.
Прадпрыемства — адно з буйнейшых у раёне, тут працуюць 94 чалавекі. На абслугоўванні шумілінскіх газавікоў знаходзіцца 125 кіламетраў газавых сетак, якія штогод пашыраюцца. У мінулым годзе да прыроднага газу падключана 69 кватэр, сёлета ўжо газіфікавана 80 кватэр у райцэнтры і аграгарадках раёна. Вядзецца газіфікацыя ў Прыазёрнай, падключылі да прыроднага газу зернесушыльны комплекс ў ААТ “Лаўжанскае”. Дзякуючы фінансавай падтрымцы дзяржавы, актыўна падключаецца да газу прыватны жылы сектар.
У планах на будучыню – газіфікацыя жывёлагадоўчага комплексу ў ААТ “Прыазёрны мір”, жылых дамоў у райцэнтры з пакватэрным газавым ацяпленнем, іншых вытворчых і жылых аб’ектаў.
У структуры прадпрыемства — дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Дружба”, у якім сёлета арганізавалі адпачынак ў чатыры змены. Дадаткова 130 дзяцей мелі магчымасць адпачыць у камфортных умовах.
Новы воблік набыла кафэ ў вытворча-гандлёвым комплексе “Метан”, мяркуецца, што гэта прынясе дадатковыя даходы.
Поспехі прадпрыемства ствараюцца перш за ўсё працоўным калектывам. Касцяк калектыву захоўваецца нягледзячы на ўсе цяжкасці. Менавіта гэтыя работнікі задаюць тон у працы. Работа ў газавай службе вельмі адказная і патрабуе бездакорнай вытворчай дысцыпліны.
За плённую, выніковую працу, поспехі ў рабоце да прафесійнага свята 25 работнікаў прадпрыемства атрымалі ўзнагароды рознага ўзроўню:
Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны майстар Я. А. Міронаў і слесар па эксплуатацыі і рамонце газавага абсталявання А. У. Мандрык. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена слесару-сантэхніку Л. Я. Тэкліну і вадзіцелю Л. М. Жураву.
Шэраг работнікаў атрымалі ўзнагароды УП “Віцебскаблгаз”: званне “Ганаровы ветэран прадпрыемства” прысвоена майстру Г. А. Якаўлеву, які адпрацаваў 25 год; граматамі ўзнагароджаны слесар па рамонце аўтамабіляў А. А. Бароўка і юрысконсульт Г. М. Катлова; падзяка аб’яўлена вадзіцелю І. С. Іванову; на Дошку гонару занесена прозвішча вадзіцеля С. В. Сіўцова.
Надрукавана ў №67 ад 02.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *