Торжественное богослужение прошло в шумилинском костёле Матери Божьей Фатимской

Актуалии Духоўнае

З богам і любоўю ў сэрцы
13 мая ў касцёле маці Божай Фацімскай ладзілася імша ў гонар святой, чыё імя носіць касцёл. У літургіі прынялі ўдзел каля трохсот вернікаў.
Трапіць у гэты дзень на святое служэнне – пачэсна. У Шуміліна ішлі паломнікі з Віцебска, Полацка, Гарадка, Наваполацка, Брэста. Больш за дзвесце гасцей прыйшлі памаліцца за святую Марыю Фацімскую. Вельмі многа было моладзі. Хлопцы і дзяўчаты чыталі малітвы, прысвечаныя маці Фацімскай, адрасавалі ёй свае надзеі. Традыцыя ўспамінаць і ўшаноўваць Марыю Фацімскую існуе з 1917 года, калі ўпершыню 13 мая тром пастушкам з Партугаліі з’явілася святая. З тых часоў яна дапамагае кожнаму, хто моліцца, хто ўмее быць ўдзячным і жыве без грахоў.
Літургія ўразіла сваім размахам, прыгажосцю, зладжанасцю і добразычлівасцю адзін да аднаго. І гэта адчувалася ў малітвах, у песнапеннях дзяўчат, у жаданні яднання з усімі людзьмі.
Як расказаў ксёнз касцёла Ежы Катоўскі, абрад агапэ (у перакладзе з грэчаскай мовы – “адданая любоў”) – таксама неад’емная частка свята, падчас якога парафіяне дзеляцца не толькі добрым шчырым словам, але і ласункамі, што загадзя пякуць, гатуюць ці купляюць.

Службу проводит витебский епископ Владислав Блин

У літургіі прынялі ўдзел святары з Полацка, Гарадка, Віцебска. Свой прыезд у Шуміліна да свята прымеркавалі біскуп Віцебскай епархіі Уладзіслаў Блін, ксёнз дон Кармэла з Італіі.
“Мы маем сёння асаблівую пашану прысутнічаць на свяце,  – адзначыў у сваёй прамове біскуп. – Сёння дзень адпушчэння грахоў, трэба адкінуць ад сябе шкодныя звычкі, хцівасць і чэрствасць, якія нам перашкаджаюць жыць. Няхай у сэрцах застануцца толькі надзея, бог і любоў. Няхай маці Фацімская абдыме кожнага з нас і дапаможа нам справіцца з усімі цяжкасцямі”. Дарэчы, Уладзіслаў Блін мае намер пабываць сёлета ў Іерусаліме, дзе ў адным з храмаў будзе ўстаноўлена мармуровая таблічка з малітвай “Ойча наш”. Ганарова, што сярод розных моў, на якой будзе напісана гэта малітва, будзе і беларуская.
Напрыканцы літургіі вернікі маліліся за Беларусь і касцёлы, за жыхароў Шуміліншчыны, за росквіт беларускай мовы, за бліжняга, за памерлых.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *