В Шумилинском районе проходит акция МЧС «В центре внимания — дети!»

Безопасность Общество

“У цэнтры ўвагі – дзеці”
Для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў у выніку пакідання іх без нагляду, з 20 жніўня па 21 верасня ў Шу-мілінскім раёне пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці”, прымеркаваная да пачатку навучальнага года.

Першы этап акцыі праходзіць з 20 жніўня па 31 жніўня ў магазіне ПГУП “Веркастра” (г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 32, былы ўнівермаг), у аддзеле, які спецыялізуецца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзростаў. Для прыцягнення ўвагі ў аддзеле будзе выстаўлена, як быццам бы на продаж, сапраўднае адзенне пажарных-выратавальнікаў, а таксама вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Усе яны будуць суправаджацца тэматычнымі элементамі акцыі, напрыклад, “Для дзяцей, пакінутых без нагляду”. Такім чынам выратавальнікі нагадаюць бацькам, што, збіраючы дзяцей у школу, не трэба забываць аб правілах бяспекі – іх нельга купіць, а можна толькі самому навучыць ім сваё дзіця.
З бацькамі і дзецьмі будзе праводзіцца пра-філактычная работа па папярэджанні надзвычайных сітуацый. Выратавальнікі, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных нагадаюць аб прычынах узнікнення НС, у тым ліку з удзелам дзяцей, раскажуць, як правільна весці сябе, каб захаваць жыццё і здароўе, растлумачаць, да чаго можа прывесці неасцярожнасць у абыходжанні з агнём і ўручаць маленькія падарункі да школы ад МНС: брашуры, памяткі, буклеты.
Правядзенне другога этапа запланавана з 1 па 14 верасня ў агульнаадукацыйных установах. На школьных лінейках, класных гадзінах і бацькоўскіх сходах работнікі падраздзялення МНС правядуць прафілактычныя гутаркі па папярэджанні НС. Акрамя таго, плануецца правядзенне практычнай адпрацоўкі дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый і правядзенне тэматычных “Урокаў бяспекі”.
У час трэцяга этапа акцыі з 17 па 21 верасня выратавальнікі наведаюць дашкольныя ўстановы і правядуць там “Урокі бяспекі” для самых маленькіх, а таксама інструктажы з педагагічным складам і прафілактычныя гутаркі з бацькамі. Для дзяцей будуць арганізаваны тэатралізаваныя прадстаўленні па спецыяльна распрацаваных сцэнарыях, гульнявыя заняткі і дэманстрацыя тэматычных навучальных мультфільмаў.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ,



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *