Шумилинские милиционеры провели спортивный праздник

Актуалии Семья Спорт, туризм

Спартыўнае свята ля Заронаўскага возера
Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў выступаюць за здаровы лад жыцця. Прычым гэта пацвярджаюць уласным прыкладам, пра што сведчыць не толькі ўдзел у абласных спартыўных баталіях, але і летняе спартыўнае мерапрыемства, якое прайшло ў мінулыя выхадныя на Заронаўскім возеры і было прысвечана дню ўтварэння РАУС.

“На Заронаўскае возера сабраліся нашы супрацоўнікі, якім у гэты дзень не выпала быць на дзяжурстве, – расказаў намеснік началь-ніка РАУС Аляксандр Шумінскі. – Некаторыя прыехалі цэлымі сем’ямі, з дзецьмі. Усім разам было цікава бавіць вольны час, удзельнічаць у розных конкурсах, варыць рыбную юшку”.
Свята пачалося са спаборніцтваў рыбаловаў. Самым вялікім уловам змог пахваліцца начальнік ізалятара часовага ўтрымання  РАУС Сяргей Асташонак, самую вялікую рыбіну злавіў міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы Дзмітрый Ярыга, у намінацыі “Лепшы рыбак маленькай рыбкі” перамог оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Аляксей Буракевіч. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Удзельнікам свята вельмі спадабаўся турнір па пейнтболе. Асабліва ў захапленні былі дзеці. Тыя, хто не браў удзел у турніры, мераліся сіламі ў конкурсе “Лепшая рыбная юшка”. Перамагла зборная каманда ДАІ і ўчастковых інспектараў РАУС. Гэта ж каманда стала першай і ў спартыўнай эстафеце. Увогуле ўсе ўдзельнікі паказалі свае спрыт, уменне і хуткасць, адзначыў старшыня журы начальнік аддзела Алег Калеснікаў.
Такое спартыўнае свята было праведзена ў РАУС упершыню. Дадому ўсе раз’язджаліся з добрым настроем і незабыўнымі ўражаннямі. Міліцэйскія сем’і на свяце не толькі пазнаёміліся, але і пасябравалі, знайшлі агульныя інтарэсы. Многія выказвалі пажаданні праводзіць падобныя святы штогод.
Ларыса ЗАЙЦАва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *