Депутаты Шумилинского райсовета внесли изменения в нормативные акты

Новости Президент

Змяненні ў нарматыўныя акты
10 верасня пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Ірыны Новікавай прайшла пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой былі зацверджаны змяненні ў раней прынятыя рашэнні раённага Савета, што тычыліся пытанняў распараджэння жылымі памяшканнямі.
Як патлумачыла Ірына Мікалаеўна, неабходнасць змяненняў вык-лікана прыняццем указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №237 ад 13 чэрвеня 2018 года “Аб распараджэнні дзяржаўным жылым фондам” і №287 ад 20 ліпеня 2018 года “Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасці”.
Па прапанове начальніка аддзела па архітэктуры, будаўніцтву і жыллёва-камунальнай гаспадарцы райвыканкама Юліі Зяньковай і галоўнага спецыяліста ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяны Пясецкай дэпутаты ўнеслі змяненні ў адпаведныя мясцовыя нарматыўныя акты, якія тычацца продажу і распараджэння жыллёвымі памяшканнямі, што знаходзяцца ва ўласнасці Шумілінскага раёна, а таксама ў сельскагаспадарчых прад-прыемствах камунальнай уласнасці.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №70 ад 11.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *