Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Міна
У пачатку верасня ў лясным масіве ля вёскі Чэрчыцы была знойдзена супрацьтанкавая міна. Сапёры з Віцебска міну абясшкодзілі.
Мак
Крымінальная справа ўзбуджана супраць жыхара Гарадоцкага раёна. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў вёсцы Сураўні, у ягонай машыне знайшлі больш за чатырыста грамаў кветак і “галовак” маку. Як устанавілі эксперты, гэты мак не адносіцца да дэкаратыўнага, а з’яўляецца наркатычным сродкам – макавай саломкай.
Асуджаны
Жыхар райцэнтра судом Шумілінскага раёна быў асуджаны да 1,8 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Асуджаны павінен быў з’явіцца да месца адбыцця пакарання на працягу трох сутак. Але мужчына ігнараваў рашэнне суда. Па дадзенаму факту праводзіцца праверка. Калі высветліцца, што ў асуджанага не было ўважлівых прычын, каб не з’явіцца да месца адбыцця пакарання, то супраць яго ўзбудзяць крымінальную справу.
Электрасушылка
У міліцыю звярнулася адміністрацыя гандлёвага комплексу “Метан”: з туалета кафэ прапала электрычная сушылка для рук. Урон ацэнены амаль на 900 тысяч рублёў. Злачынца пакуль не знойдзены.
Мабільнік
З кватэры жыхара Шуміліна прапаў мабільны тэлефон. Гаспадар пада-зраваў у крадзяжы знаёмага мужчыну, які напярэдадні заходзіў у кватэру. Урон ацэнены больш як на мільён рублёў. Падазрэнні пацвердзіліся. Тэлефон сапраўды ўкраў візіцёр, раней судзімы жыхар райцэнтра. Яго затрымалі супрацоўнікі РАУС Глыбоцкага раёна.
Узбуджана справа
Жыхарка Шуміліна, будучы абавязанай па судоваму загаду плаціць грошы на ўтрыманне дваіх непаўналетніх сыноў, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, была ўладкавана на работу. Але жанчына аказалася прагульшчыцай – на працягу трох месяцаў нявыхады на работу склалі 34 дні. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
*   *   *
У пачатку верасня ўзбуджана крымінальная справа супраць жыхара Обалі. Мужчына ўхіляўся ад адбыцця пакарання ў выглядзе выпраўленчых работ, нідзе і не думаў працаўладкавацца…
Разборкі
Пацярпеў жыхар Шуміліна: ля кафэ “Караван” яго пабілі. Як высветлілася, бойка адбылася а трэцяй гадзіне ночы. Пацярпелы пасварыўся са сваім знаёмым, а той не доўга думаючы пачаў справы вырашаць кулакамі. У выніку мужчына з пераломамі ніжняй сківіцы трапіў у бальніцу. Згодна з арт. 149 ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў” па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Прапаў
У РАУС звярнулася жыхарка Мішкавіч. Яе сын тры гады таму паехаў на заробкі ў Санкт-Пецярбург і прапаў без вестак. Па дадзенай заяве праводзіцца праверка.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №70 ад 13.09.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *