16 верасня – Дзень работнікаў лесу

Актуалии Официально

16 верасня – Дзень работнікаў лесу
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной галіны Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу
і 20-годдзем з дня ўтварэння дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Шумілінскі лясгас”!
20 год – гэта параўнальна невялікі  адрэзак часу, але за гэты перыяд у арганізацыі сфарміраваўся моцны, згуртаваны калектыў, са сваімі традыцыямі і аўтарытэтам.
У гэтым вялікая заслуга ветэранаў працы, якія стаялі ля вытокаў стварэння лясгаса і сёння перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню спецыялістаў. Вы можаце ганарыцца, што 20 год былі напоўнены плённай працай на карысць развіцця лясной гаспадаркі, захавання і памнажэння лясных багаццяў Шуміліншчыны.
Ад усёй душы прыміце словы ўдзячнасці за штодзённую і няспынную працу, ад якой залежыць прыгажосць і багацце нашай прыроды. Бо менавіта вашымі рукамі зберагаецца бясцэнны прыродны дар – лес, які робіць наш край зялёным і экалагічна спрыяльным.
Шчыра жадаем вашай арганізацыі працвітання і стабільнасці, рэалізацыі намечаных праектаў, а ўсім работнікам – моцнага здароўя, дастатку і ўтульнага дамашняга ачага.
Надрукавана ў №71 ад 14.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *