Среди лучших мам области и Наталья Бурлакова из Шумилино

Актуалии Новости Семья

Дзеці — яе радасць, гордасць і шчасце
Сёння, 12 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у абласным выканаўчым камітэце праходзіць урачысты прыём і ўзнагароджанне мнагадзетных маці Віцебшчыны.
Сёлета лаўрэатам абласной прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі стала і наша зямлячка, жыхарка  Шуміліна, участковая медсястра раённай паліклінікі Наталля Уладзіміраўна Бурлакова.
Наталля Бурлакова на пачатку свайго сямейнага жыцця не загадвала, колькі будзе мець дзяцей. А цяпер мнагадзетная мама ўпэўнена: “Кожнае дзіця – гэта вялікая ўзнагарода. Два сыночкі і дачка – гэта мая радасць, мая гордасць і шчасце”.
Вядома, выхоўваць траіх дзяцей – гэта не жарт. Напачатку было вельмі цяжка, прызнаецца Наталля. Але цяжкасці толькі згуртавалі сям’ю. Ня-зменны памочнік і дарадца, які заўсёды падстаўляе мужчынскае плячо, – муж Віктар. Заўсёды прыходзяць на дапамогу бабулі і дзядулі. Ну, а зараз, калі старэйшыя дзеці падраслі, яны дапамагаюць маці.
Наталля можа бясконца расказваць пра сваіх дзяцей. Яны ў яе самыя лепшыя, спагадлівыя, разумныя. Старэйшы Максім вучыцца ў дзявятым класе раённай гімназіі. закончыў музычную школу па класе вакал. Вучыцца ў школе мастацтваў і чацвёртакласнік Марк. Акрамя гэтага, хлопчык захапляецца дрэваапрацоўкай, наведвае секцыю па вавінам в’ет во дао.  Абодва хлопцы вельмі актыўныя і дапытлівыя. Такой жа расце і двухгадовая Анечка. Хлопчыкі вельмі любяць сваю сястрычку, называюць “сваёй прыгажуняй”.
“Кожная сям’я павінна быць дружнай, а як жа інакш? – кажа Наталля. – Сям’я для мяне – маё жыццё, спагада і дапамога адначасова. Разам любім ездзіць у лес і на возера, разам лепім пяльмені ці чаруем над пірагамі. У вольны час з дзецьмі робім розныя вырабы з паперы ці прыроднага матэрыялу, малюем, лепім. А потым разам радуемся сваім поспехам. У такія хвіліны адчуваю сябе асабліва шчаслівай. Як маці, як жонка і гаспадыня, як жанчына”.
Гасцінная і шчырая, добразычлівая і спагадлівая, Наталля Бурлакова яшчэ і вельмі сціплая. Ну, вядома ж, хто  будзе гаварыць ухвальныя словы пра сябе. Таму расказаць пра Наталлю мы папрасілі яе сям’ю.
Муж Віктар: “Сёлета ў нас з Наталляй юбілей – 15 год сумеснага жыцця. Азірнуўшыся на пражытыя гады,  магу з упэўненасцю сказаць, што выбраў самую лепшую жонку. Яна пяшчотная і клапатлівая. Вельмі добра гатуе і любіць гэта рабіць. Выдатная гаспадыня і маці. І я ўдзячны Наталлі за надзейны тыл, за тое, што падчас маёй работы яна бярэ на сябе ўсе абавязкі па дому і доглядзе за дзецьмі. Гэта перш-наперш яе заслуга ў тым, што нашы дзеці растуць прыстойнымі і шчырымі”.
Сын Максім: “Наша мама вельмі разумная. Яна ўмее падтрымаць у цяжкую хвіліну і даць талковую параду.  Мама для мяне яшчэ і сябар. Ёй магу даверыць свае сакрэты”.
Сын Марк: “Самая прыгожая ў  свеце мая мама. З ёй ніколі не сумна. Яна размаўляе са мной і маім братам на роўных, як быццам мы ўжо дарослыя. Раіцца з намі, просіць парады. Мы заўсёды прыходзім на дапамогу, калі трэба дапамагчы на кухні ці прыгледзець за сястрычкай”.
Дачушка Анечка: “Я люблю сваю ма-ма-чку! Яна доб-ра-я!”
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *