В комнатах отдыха животноводов достраивают печки и докрашивают полы

Общество Экономика

Каб чалавеку працаваць было камфортна
Не за гарамі зіма з  халадамі і завеямі. Ці падрыхтаваліся да гэтага нялёгкага перыяду на фермах раёна, ці пастараліся стварыць належныя ўмовы не толькі для зімоўкі жывёлы, але і для работы і адпачынку людзей –  гэта мы высвятлялі падчас прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Пусянковай.
“Праца ў сельскай гаспадарцы нялёгкая, яна патрабуе і фізічных сіл, і душэўных, – кажа Вольга Іванаўна. – Даяркі, слесары, кармачы праводзяць на фермах нямала часу. І вельмі важна, каб яны тут адчувалі сябе камфортна, каб было дзе пераапрануцца, папіць чаю, перакусіць ці проста адпачыць”.
Такіх пакояў адпачынку на фермах раёна мы ўбачылі нямала. Нядрэнныя яны на фермах Баёўка, Цэнтр-1, Добрына УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. На ферме Паратоўка гэтай жа гаспадаркі ў мінулым годзе былі праблемы з грубкай, яна дыміла. І сёлета кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства выдаткавала грошы на рамонт. Падчас нашага прыезду ў пакоі адпачынку складвалі новую печку. “Будаўнічымі матэрыяламі забяспечылі: прывезлі новую цэглу, цэмент і пясок, так што працую ў ахвоту, – расказаў мясцовы майстар Аляксандр Вяеўнік. – Праз  два-тры дні будзем спрабаваць прапальваць печку”. Ну, а пасля, па ўсяму бачна, тут трэба будзе пафарбаваць сцены…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №83 ад 26.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *