Сколько времени забирает у вас смартфон?

Общество

Больш, чым проста тэлефон

Аўстралійскія даследчыкі высветлілі, што ўладальнік смартфона глядзіць на яго экран недзе 150 разоў на дзень. Яго цікавяць, як правіла, стужкі навін і сацсеткі, а таксама смешныя відэаролікі. Амаль кожны заходзіць у інтэрнэт адразу пасля абуджэння і перад самым сном. Падлічана, што калі чалавек атрымаў першы смартфон у 16, то да канца жыцця (пры яго працягласці не менш за 80 гадоў) ён правядзе больш за 8 гадоў, гартаючы
стужку навін у сацсетках.
А як у нас? Мы пацікавіліся, колькі трацяць на смартфон нашы чытачы і для чаго выкарыстоўваюць гаджэт часцей за ўсё.

Уладзіслаў САЛАБУТА, інспектар РАНС:
– Карыстаюся тэлефонам прыкладна 50 разоў на дзень. У большасці выпадкаў гэта сацыяльныя сеткі. Абысціся без яго не змог бы, бо тэлефон патрабуецца, каб рабіць званкі па рабоце. А вось водпуск лёгка магу правесці і без тэлефона. Думаю, што трачу на гаджэт 1,5 – 2 гадзіны ў дзень, але гэта, калі нічым не заняты пасля працы. Калі ж сустракаюся з сябрамі ці роднымі, то, вядома, тэлефону надаю менш часу.
Ганна ГАЛУЗА, гаспадыня крамы “Анюціны вочкі”:
– Думаю, што разоў 80 за дзень абавязкова звяртаюся да тэлефона. Мае кліенты часта заказваюць букеты праз інстаграм. Сёння прадпрымальніку не абысціся без акаўнтаў у сацыяльных сетках. Пражыць без тэлефона, вядома, можна, але з ім жыццё больш зручнае.
Дзмітрый БАЙДАКОЎ, спецыяліст па маркетынгу ЗВЭС:
– У будныя дні разоў 200 – 300 карыстаюся тэлефонам. Гэта натуральна, бо я працую ў тэлефоннай кампаніі, вяду перагаворы, часта звяртаюся да сацыяльных сетак, зноў жа па рабоце, выкарыстоўваю шмат іншай інфармацыі з інтэрнэта. У выхадныя бяру тэлефон у рукі не больш за 20 разоў.
Арына КАРПУШЭНКА, адзінаццацікласніца СШ №1:
– Шчыра прызнацца, на смартфон трачу вельмі шмат часу. Не падлічвала, але разоў 40 на дзень дакладна бяру яго ў рукі. Часцей за ўсё выкарыстоўваю гаджэт для ўзаемін з сябрамі. Ці змагла б абысціся без тэлефона? Напэўна, так, але правяраць не хочацца.
Юлія СОКАЛАВА, работнік ТАА “Вітконпрадукт”:
– 2-3 гадзіны на дзень праводжу за тэлефонам. “Залажу” ў гаджэт дзесьці 50 разоў – у асноўным праводжу час у сацыяльнай сетцы “Укантакце”, праглядаючы навіны і публікацыі пасля футбольных матчаў, калі не ўдалося ўбачыць іх па тэлевізары.
Пытанні задавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №86 ад 06.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *