Лепшая даярка працуе ў «Радніку»

Экономика

Лепшая даярка працуе ў «Радніку»

Па выніках работы за дзесяць месяцаў гэтага года даярка фермы Мішкавічы СФГ “Раднік”  Наталля Чаранок заняла першае месца ў раёне па надоях (4896 кілаграмаў на карову).

“Галоўны сакрэт поспеху Наталлі Чаранок у працавітасці, – лічыць галоўны заатэхнік гаспадаркі Сняжана Дземідовіч. – Яна заўсёды спяшаецца на работу, прыходзіць раней, каб абысці кароўнік, агледзець жывёлу. Загляне ў кожную кармушку, падкіне, калі трэба, корму. Абавязкова наведае прафілакторый з цялятамі, раздасць каровам канцэнтраты, падмяце праходы. І толькі потым прыступае да даення.
Калі карова захварэла, ці яшчэ якія праблемы, адразу тэлефануе кіраўніцтву, б’е трывогу. Душой хварэе за жывёлу, любіць і шкадуе яе, клапатліва адносіцца – з такой даяркай добра працаваць”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *