Дмитрий Борисевич отлично спел «Берёзы»
Дыплом трэцяй ступені прывёз 29-гадовы жыхар аграгарадка Кардон Дзмітрый Барысевіч з абласнога свята-конкурсу творчасці інвалідаў, якое прайшло ў аўторак у Віцебскай абласной філармоніі. Дзмітрый, які з’яўляецца падапечным Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, падрыхтаваў на конкурс песню “Бярозы” з рэпертуара групы “Любэ”, скарыў журы і быў адзначаны дыпломам у намінацыі “Вакальна-харавыя спевы”.
Арганізатарамі свята-конкурсу творчасці інвалідаў выступілі Віцебскі аблвыканкам, упраўленне культуры аблвыканкама, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, Віцебскае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, Віцебская абласная філармонія і ВДУ імя П. М. Машэрава. Асноўная мэта мерапрыемства – стымуляванне развіцця мастацкай творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі як сродак іх рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №95 ад 07.12.2019 г.
Популярность: 1%

- Blink
- del.ici.ous
- Digg
- Furl
- Simpy
- Spurl
- Y! MyWeb
- БобрДобр
- Мистер Вонг
- Яндекс.Закладки
- Текст 2.0
- News2
- AddScoop
- RuSpace
- RUmarkz
- Memori
- Закладки Google
- Писали
- СМИ 2
- Моё Место
- Сто Закладок
- Ваау!
- Technorati
- RuCity
- LinkStore
- NewsLand
- Lopas
- Закладки - I.UA
- Connotea
- Bibsonomy
- Trucking Bookmarks
- Communizm
- UCA
Comments are closed.