Шумилинские охотники строят свой дом

Общество

Будуецца офіс і гасцініца
Шумілінская раённая арганізацыйная структура РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” налічвае чатыры сотні паляўнічых і каля двухсот рыбаловаў. А офіса ў такой вялікай арганізацыі няма, здымаюць для гэтых патрэб кватэру. Таму ідэя пабудаваць у райцэнтры домік паляўнічага зарадзілася даўно, але  работы пачаліся толькі ў мінулым годзе. Сёння двухпавярховы дом паляўнічага, які знаходзіцца на тэрыторыі гарадскога рынка, ужо набыў свае абрысы. Праўда, работ яшчэ многа: унутраная аддзелка, трэба падвесці прыродны газ, зрабіць каналізацыю, закупіць абсталяванне.
“Усяго на будаўніцтва патрацілі больш за дзвесце мільёнаў рублёў, – расказвае кіраўнік раённай арганізацыйнай структуры РДГА “БТПР” Пётр Ігнатавіч Кузьмін. – У гэтым годзе нашай арганізацыі 90 гадоў, таму абяцалі даць пазыку на завяршэнне дома паляўнічага. Думаю, ужо ў наступным годзе справім наваселле”.
Домік паляўнічага даволі прасторны. На першым паверсе будзе знаходзіцца офіс адміністрацыі, а вось другі паверх прадугледжаны для міні-гасцінічнага комплексу на пяць нумароў. “У гасцінічных нумарах мяркуем абсталяваць спецыяльнае месца для захоўвання карабінаў, як таго патрабуе тэхніка бяспекі, – гаворыць Пётр Ігнатавіч. – Думаю, паляўнічыя з Італіі, Германіі, Расіі і іншых краін застануцца задаволенымі. А наша арганізацыя ў сваю чаргу заробіць дадатковыя грошы.”
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №76 ад 04.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *