25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

Актуалии Духоўнае

25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

Дарагія землякі, хрысціяне-католікі Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя  і сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым!
Гэтае светлае свята напаўняе наша жыццё шчырай радасцю і добрымі  чаканнямі. У цёплай атмасферы калядных дзён ярка праяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных маральнымі каштоўнасцямі хрысціянства.
Няхай радасць гэтай чароўнай падзеі напоўніць сэрца кожнага любоўю і надзеяй, дапаможа з упэўненасцю ісці па жыцці і дасягнуць пастаўленых мэт.
Гэта час выканання жаданняў, дабрачыннасці, міласэрнасці, асаблівай увагі да блізкіх, тых, хто мае патрэбу ў нашым клопаце і дапамозе, незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці.
Няхай у кожным доме пануе атмасфера ўзаемаразумення, павагі і любові. Няхай ажыццяўляюцца планы і здзяйсняюцца мары!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №99 ад 21.12.2018 г.