Руководство Шумилинского района приняло активное участие в новогодней акции «Наши дети»

Актуалии Власть Общество

Ірына Новікава, Алег Быкаў, Валянціна Навіцкая і Ірына Шалахава з выхаванцамі дзіцячага дома сямейнага тыпу.

Шчасце і радасць у вачах дзяцей

Падчас навагодняй акцыі “Нашы дзеці” прадстаўнікі  органаў улады, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў імкнуцца стварыць казачны настрой  дзецям, падарыць свята, выканаць іх запаветныя жаданні. Асаблівая ўвага ў гэтыя навагоднія і калядныя дні дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, абдзелены бацькоўскай увагай і любоўю.
Новы год – гэта самае любімае свята для дзяцей. Да яго рыхтуюцца, яго чакаюць. Спадзяюцца, што менавіта ў гэтыя дні збудуцца запаветныя жаданні, адбудуцца цуды. І для цудаў было месца падчас свята ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, у якое дарослыя ўклалі шчырыя пачуцці любові і клопату. Чароўнасці дадало святочнае прадстаўленне “Навагоднія прыгоды Снягуркі і Дзеда Мароза”, якое падрыхтавалі самі дзеці з дапамогай маці-выхавальніка Святланы Цярэнцьевай. Казачныя героі спявалі, танцавалі, запрашалі павесяліцца і гасцей.
А іх у гэты дзень у доме сямейнага тыпу сабралася багата. І ўсе прыйшлі з падарункамі і святочнымі віншаваннямі. Асабліва дзетвара ўзрадавалася камп’ютарнай прыстаўцы, якую ўручыў старшыня райвыканкама Алег Быкаў. Да шчырых віншаванняў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, якія пажадалі дзецям здароўя, добрай вучобы і поспехаў. Ад райвыканкама вялікая сям’я яшчэ атрымала  фрукты і салодкія падарункі…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у № 1 ад 04.01.2019 г.