Прошла коллегия областного управления идеологической работы

Актуалии

У гушчы людзей і падзей
29 верасня адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама. У малую залу пасяджэнняў аблвыканкама былі запрошаны начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы гаррайвыканкамаў, галоўныя рэдактары абласных, гарадскіх, аб’яднаных і раённых газет, дырэктары друкарняў. Работу калегіі вёў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы  А. І. Кліцуноў.
Прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі вобласці сабралася разам, каб абмеркаваць шэраг надзённых пытанняў. Найперш спыніліся на арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах вобласці. Аналіз работы па азначанай тэме прадставіў намеснік начальніка ўпраўлення П. У. Гнуценка.
Па асвятленні ў друкаваных СМІ вобласці дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі выступіла галоўны спецыяліст упраўлення Л. Д. Мышлёнак.
Ідэалагічная работа шматгранная, можна сказаць, усёабдымная. Таму аспектаў у размове закраналася шмат. Асаблівую ж увагу А. І. Кліцуноў надаў ідэалагічным кадрам, іх падрыхтоўцы, грамадзянскай сталасці.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №76 ад 04.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *