252 населённых пункта обслуживают почтальоны Шумилинщины

Актуалии

Пошта: традыцыі плюс сучаснасць
9 кастрычніка традыцыйна адзначаецца Сусветны дзень пошты. Менавіта ў гэты дзень быў заснаваны Сусветны паштовы саюз, які аб’ядноўвае больш за 190 краін свету. У гэтым саюзе прымае ўдзел і Беларусь.
Паштовую сувязь у нашай краіне забяспечвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта”.
РУП “Белпошта” – нацыянальны аператар паштовай сувязі. На сённяшні дзень гэта адзінае прадпрыемства ў краіне, якое прапануе ўніверсальныя сацыяльна-арыентаваныя паслугі паштовай сувязі на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Шумілінскі раённы вузел паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП “Белпошта” мае разгалінаваную сетку аддзяленняў. У яго склад уваходзяць 24 аддзяленні паштовай сувязі, у тым ліку тры гарадскія, адно перасоўнае і 20 сельскіх. Работнікамі Шумілінскай пошты абслугоўваюцца 252 населеныя пункты. Не толькі пенсіі, газеты і часопісы, але і тавары першай неабходнасці дастаўляюцца 4890 пенсіянерам.
Сапраўды, сёння пошта – гэта не толькі звычныя паслугі па дастаўцы паштовых адпраўленняў, грашовых пераводаў, газет. Зараз на пошце можна аплаціць камунальныя плацяжы, мабільны тэлефон, заключыць дагавор страхавання, заказаць тавар беларускіх вытворцаў па каталогу. На працоўных месцах у 22 аддзяленнях прадастаўляюцца паслугі трымальнікам банкаўскіх пластыкавых картак. У аддзяленні паштовай сувязі Шуміліна-2 і Обаль устаноўлены плацёжна-даведачныя тэрміналы, на якіх можна самастойна аплаціць камунальныя плацяжы, мабільную сувязь, дамашні тэлефон, інтэрнэт, крэдыт любога банка і пры гэтым не стаяць у чарзе, што значрадкоў, аснашчаны сучасным абсталяваннем: ксераксамі, счытвальнікамі банкаўскіх пластыкавых картак, ёсць пункты выхаду ў інтэрнэт. У аддзяленні сувязі Башні працуе дылерскі пункт МТС, у аддзяленнях паштовай сувязі Обаль і Шуміліна рэалізоўваюцца прадакцівіраваныя камплекты “БеСТ”.
Напярэдадні свята хочацца адзначыць шматгадовую плённую працу, прафесійнае майстэрства начальнікаў аддзяленняў паштовай сувязі Шуміліна-1 Лях В. У., АПС Мікіціха Галуза В. В., АПС Язвіна Нікіценка А. В., АПС Мікалаёва Багрэц М. С., АПС Кардон Бужынскай Л. К., а таксама паштальёнаў: АПС Кардон Міляк В. У., АПС Мікалаёва Сініцкай В. В., перасоўнай АПС Зайцавай А. І., Красіцкай Л. М., АПС Мікіціха Піліпенка Н. А.
Вельмі хочацца ўзгадаць і аддзячыць за вялікі ўклад у развіццё пошты ў Шумілінскім раёне ветэранам паштовай службы: Каралёвай Т. С., Лаўрыновіч Т. Я., Барысевіч Л. А., Траццяковай Н. Ф., Сцяпанавай Т. Я., пажадаць ім моцнага здароўя і доўгіх год жыцця.
Беларуская пошта знаходзіцца ў пастаянным развіцці, удасканальвае звычныя паслугі і распрацоўвае новыя, штодзень падцвярджаючы свой дэвіз “Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць.”
К. АНАЦКА, начальнік раённага вузла паштовай сувязі.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *