Встреча пионеров Шумилинской СШ №2 со спасателями получилась на все 100
Па ўсёй краіне рэалізуецца рэспубліканскі праект для піянераў “Сустрэчы на ўсе 100!”. Дадзены праект – гэта адукацыйная пляцоўка для ўзаемадзеяння дзяцей і дарослых, дзе кожны ўдзельнік абагачае сябе новымі ведамі ў вобласці мастацтва, навукі, культуры, спорту, розных прафесій.
Да праекта далучыліся і шумілінскія школьнікі. Так, нядаўна члены піянерскай дружыны імя Д. Мінчугова СШ №2 г. п. Шуміліна пабывалі на экскурсіі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Начальнік каравула Аляксей Шустроў і інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Уладзіслаў Салабута расказалі пра асаблівасці службы ў РАНС, чаму выбралі прафесію выратавальніка. Піянеры з захапленнем слухалі маладых, ініцыятыўных і перспектыўных работнікаў райаддзела, задавалі пытанні. Усім вельмі спадабалася спецтэхніка выратавальнікаў. Дадому вярталіся з добрымі эмоцыямі – сустрэча на самой справе прайшла на ўсе 100.
Алена ЗУЕВА, метадыст РЦДіМ.
Надрукавана ў №11 ад 05.02.2019 г.
Популярность: 1%

- Blink
- del.ici.ous
- Digg
- Furl
- Simpy
- Spurl
- Y! MyWeb
- БобрДобр
- Мистер Вонг
- Яндекс.Закладки
- Текст 2.0
- News2
- AddScoop
- RuSpace
- RUmarkz
- Memori
- Закладки Google
- Писали
- СМИ 2
- Моё Место
- Сто Закладок
- Ваау!
- Technorati
- RuCity
- LinkStore
- NewsLand
- Lopas
- Закладки - I.UA
- Connotea
- Bibsonomy
- Trucking Bookmarks
- Communizm
- UCA
Comments are closed.