Первое в Шумилинском районе дошкольное лесничество открылось в Мишневичской базовой школе

2023 – Год мира и созидания Образование Экология

Любіць прыроду, вучыцца ахоўваць яе – з маленства

У Мішневіцкай школе ўрачыста адкрылася дашкольнае лясніцтва «Лесавічок».

Гэта першае ў раёне дашкольнае лясніцтва. Урачыстая падзея адбылася 10 лістапада ў прысутнасці гасцей, сярод якіх было кіраўніцтва лясгаса, прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, дырэктары школ. Галоўнымі геро-ямі на мерапрыемстве сталі сямёра дзетак у форме лесаводаў (такі падарунак зрабіў лясгас). Важным момантам стала клятва ўдзельнікаў дашкольнага лясніцтва берагчы і ахоўваць прыроду. «Клянёмся ахоўваь глебу, паветра, рэкі і азёры ад забруджвання…» – юныя лесаводы вымаўлялі словы ўпэўнена, гучна і дружна.

Дырэктар Шумілінскага лясгаса Віталь Судакоў шчыра павіншаваў са святочнай падзеяй юных лесаводаў, падкрэсліў, што вельмі важна з малых гадоў прывіваць любоў да родных мясцін, выхоўваць пачуццё адказнасці за прыроду. Да віншаванняў далучыўся і ветэран лясной службы, уладальнік нагруднага знака «Ганаровы лесавод» Уладзімір Мазейка. Кожны юны лесавод атрымаў падарунак ад лясгаса.

– Тое, што першае дашкольнае лясніцтва адкрылі менавіта ў Мішневіцкай школе, не выпадковасць. У школе даўно паспяхова працуе школьнае лясніцтва, дзе вучні актыўна ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх акцыях, а пасля заканчэння школы некаторыя выбіраюць лясныя адукацыі. Так, напрыклад, сёлета двое выпускнікоў узялі ў лясгасе мэтавыя накіраванні і паступілі ў Полацкі лясны каледж, – расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Людміла Доктарава. – Наконт дашкольнага лясніцтва ў нас багата планаў. Пастаяннымі гасцямі будуць тут спецыялісты Мішневіцкага лясніцтва і Шумілінскага лясгаса. Першай вялікай справай «Лесавічка» стане пасадка вясною алеі каля школы.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *