15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў!

Актуалии Общество

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў!
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
15 лютага спаўняецца 30 год з дня вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан!
У гэты знамянальны дзень выказваем словы вялікай павагі нашым землякам, якім асабіста давялося прымаць удзел ва ўзброеным канфлікце ў Афганістане. Многім з вас прыйшлося перажыць каласальныя фізічныя і маральныя нагрузкі, раненні, страту баявых таварышаў. У цяжкіх ваенных умовах вы праяўлялі бясстрашнасць, стойкасць і высокую воінскую доблесць.
Добрасумленным выкананнем грамадзянскага абавязку, вернасцю ваеннай прысязе вы даказалі ўсяму свету, што дастойныя мужнасці і гераізму бацькоў і дзядоў, якія перамаглі фашызм у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мы  смуткуем і радзяляем боль страты з тымі, хто страціў на гэтай вайне сваіх родных і блізкіх. Гэтая рана назаўсёды застанецца ў сэрцах матуль і жонак, якія не дачакаліся сваіх сыноў і мужоў.
Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, цвёрдую жыццёвую пазіцыю, прыклад сілы, мужнасці і сумленнасці для падрастаючага пакалення.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, бадзёрасці духу і поспехаў у грамадскіх і асабістых справах!
Раённы выканаўчы камітэт.                 Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №14 ад 15.02.2019 г.