23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Актуалии Общество

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, ваеннаслужачыя!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з Днём абаронцаў Айчыны
і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята моцных і мужных людзей, тых, хто прайшоў суровую службу ў арміі, на флоце, і тых, хто сёння знаходзіцца ў страі, ахоўвае мір і спакой нашых рубяжоў.
Гэта свята тых, хто сумленна і аддана служыць Радзіме, свае сілы і веды, энергію і талент укладае ў яе працвітанне, хто ў любую хвіліну гатовы выканаць воінскі доўг перад краінай.
З пакалення ў пакаленне перадаюцца святыя для кожнага мужчыны паняцці – гонар, вернасць ваеннай прысязе, любоў да роднай зямлі, і няма для сапраўднага мужчыны справы больш высакароднай і справядлівай, чым абарона сваёй сям’і і Айчыны.
Шчыра жадаем кожнаму мужчыну дасягаць пастаўленых мэт, адстойваць ідэалы дабра і справядлівасці, быць надзейнай апорай для ўсіх, хто побач!
Моцнага здароўя вам, невычэрпнай крыніцы жыццёвых сіл, упэўненасці ў заўтрашнім дні, сямейнага дабрабыту і шчасця!
Надрукавана ў №16 ад 22.02.2019 г.