В 2011 году в Шумилинском районе в 20 ДТП погибло 8 человек, 19 получили телесные повреждения

Общество Происшествия

20 ДТЗ за год
Дзяржаўны парк нашага раёна налічвае 1121 адзінку аўтатэхнікі. У асабістым карыстанні грамадзян знаходзіцца 4692 адзінкі транспарту (аўтамабіляў, матацыклаў і прычэпаў).
У мінулым годзе на тэрыторыі раёна зарэгістравана  20 ДТЗ (+4 або +30,3% да папярэдняга года), у якіх 8 чалавек загінулі, 19 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Дарожна-транспартныя здарэнні зарэгістраваны ў асноўным на аўтатрасе Р-20 Віцебск-Полацк і Р-114 Гарадок-Ула-Камень, а таксама на дарогах мясцовага прызначэння.
Аналіз паказвае, што павялічылася колькасць наездаў на пешаходаў – іх адбылося пяць, прычым два чалавекі загінулі. Зарэгістраваны тры лабавыя сутыкненні (тры чалавекі загінулі) і восем ДТЗ, калі машыны перакуліліся.
Аналізуючы ДТЗ, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прыйшлі да высновы, што асноўнай прычынай аварый з’яўляецца парушэнне Правілаў дарожнага руху, а дакладней, правілаў абгону, манеўравання, захавання хуткаснага рэжыму, пераходу пешаходамі праезнай часткі.
За мінулы год супрацоўнікі ДАІ больш за паўсотню разоў праводзілі прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах раёна і ва ўстановах адукацыі. У ходзе выступленняў удзялялася асаблівая ўвага неабходнасці паведамляць у міліцыю пра факты знаходжання на праезнай частцы нецвярозых пешаходаў, пра факты кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. У выніку ўзаемадзеяння з грамадскасцю ў мінулым годзе з праезнай частцы былі “заняты” 42 нецвярозыя вадзіцелі. А да адміністрацыйнай адказнасці летась прыцягнута 359 пешаходаў, веласіпедыстаў і кіроўцаў гужавых павозак.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *