В городском парке Шумилино стартовала акция «День безопасности. Внимание всем!»

Актуалии Безопасность Новости

“Станцыя бяспекі”
Першы этап акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” стартаваў у гарадскім парку. Тут супрацоўнікі райддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку пад назвай “Станцыя бяспекі” і запрасілі ўсіх жадаючых на сваю тэрыторыю – павучыцца правілам бяспекі ці паўтарыць іх.
Наведвальнікі станцыі ў гульнявай форме рашалі сітуацыйныя задачы па правілах паводзінаў пры пажары, правілах эвакуацыі ў гандлёвых аб’ектах, спаборнічалі ў апрананні баявога адзення ратавальнікаў.
Актыўны ўдзел у акцыі прынялі актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, якія разам з супрацоўнікамі РАНС нагадвалі бацькам і дзецям правілы бяспечных паводзінаў на вуліцы, дома і ў грамадскіх месцах, а таксама наглядна дэманстравалі вельмі карысны мабільны дадатак “Дапамога побач”.
У рамках новай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі “Правядзі час з карысцю!” ратавальнікі правялі з бацькамі і дзецьмі проматэсціраванне. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі буклеты і брашуры па пажарнай тэматыцы.
Надрукавана ў №22 ад 19.02.2019 г.