Отличный педагог – это о Ларисе Захаровой из Обольской СШ

Актуалии Образование

Шчасце быць настаўнікам

Ужо 10 год Ларыса Захарава выкладае хімію і працоўнае навучанне для дзяўчынак у Обальскай школе.

Да гэтага гадоў 17 настаўнічала ў суседняй з гарадскім пасёлкам невялікай вёсачцы Лявонава. Перайсці працаваць у буйную ўстанову адукацыі, куды яе не раз запрашалі, было страшнавата – “раптам не спраўлюся”. Але рашылася. І не шкадуе.
Знаходкай для калектыву звычайна называюць такіх людзей, як Ларыса Васільеўна. Яна высокакваліфікаваны педагог, які добра ведае сваю справу, да таго ж – надзвычай адказны чалавек, на якога можна спадзявацца ў любой сітуацыі. Гэта пацвярджае дырэктар школы Іна Чарнічэнка, якая вельмі цэніць прафесійныя і чалавечыя якасці свайго калегі.
– Я проста бяруся за справу і раблю яе да канца. Па-іншаму не ўмею, – абазначае сваё жыццёвае крэда настаўніца, з якой нам пашчасціла сустрэцца ў дзень асабістага юбілею…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2019 г.