У Шумілінскім раёне ёсць 81 вакансія. Асабліва запатрабаваны інжынеры, трактарысты, бухгалтары

Актуалии

У Шумілінскім раёне ёсць 81 вакансія. Асабліва запатрабаваны інжынеры, трактарысты, бухгалтары

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прадставіла інфармацыю па вакансіях, якія ёсць у раёне. Зазначым, што свабодныя рабочыя месцы, якія ў першую чаргу чакаюць спецыялістаў (больш за 80%) – сельскагаспадарчага профілю.

Агент страхавы – работу прадстаўляе “Белдзяржстрах”, зарплата 340 руб.
Апаратчыка хімводаачысткі запрашае УП ЖКГ, 330 руб.
Аператар кацельні знойдзе работу ў СТАА “Вежа”, гібкі графік работы, 400 руб.
Аператар машыннага даення – 3 вакансіі прадстаўляюць “Мішневічы” (350 руб.) і 2 вакансіі ёсць у “Прыдзвінскім” (400 руб.).
Бібліятэкар будзе дарэчы ў Язвінскай сельскай бібліятэцы (па працаўладкаванні звяртацца ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), 330 руб.
Бухгалтар, у тым ліку і галоўны, – 5 вакансій (у “Прыдзвінскім”, “Радніку”, “Прыазёрным міры”, “Шумілінскім аграсэрвісе” і “Ульскім”) (330 да 500 руб.).
Ветэрынарны фельчар, ветэрынарны ўрач (у тым ліку і галоўны) патрэбны ў “Прыазёрным міры”, “Сіроцінскім”, “Ляжнях” і “Ульскім”, 400-500 руб.
Вадзіцель аўтамабіля – вакансіі ў КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва, “Прыдзвінскім”, “Радніку” і “Сіроцінскім”, 330-400 руб.
Двух выхавальнікаў (370 руб.) уладкуе на працу аддзел па адукацыі райвыканкама.
Жывёлавод – адна вакансія ёсць у “Мішневічах”, 400 руб.
Загадчык малочнатаварнай фермы (“Сіроцінскі”, 500 руб).
Загадчык Дома культуры ў аг. Слабада з гібкім часам работы і зарплатай у 330 руб. (звяртацца ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама).
Загадчык гаспадаркі патрэбны раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, 500 руб.
Заатэхнік – у “Прыдзвінскі”  і “Лаўжанскае”, 600 руб.
Інжынер – ёсць 8 вакансій рознага накірунку:  інжынер жывёлагадоўчага комплексу патрэбны ў “Лаўжанскім” (330 руб.); інжынер лясной гаспадаркі – у Шумілінскім лясгасе (600 руб.); інжынер па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў і збудаванняў – у фізкультурна-аздараўленчым комплексе (330 руб.); інжынер па ахове працы і інжынер-энергетык – у “Сіроцінскім” (500 і 600 руб.); інжынер па электразабеспячэнні – у “Ульскім” (380 руб.); галоўны інжынер – у КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва (450 руб.)  і райаграсэрвісе (600 руб.).
Інспектар па кадрах знойдзе работу ў “Прыдзвінскім”, 350 руб.
Камандзір аддзялення – такі спецыяліст патрабуецца раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, работа ў тры змены, 550 руб.
Кантралёр-касір – вакансію мае ААТ “Еўрагандаль”, двухзменная праца, 500 руб.
Медыцынскую сястру чакае Шумі-лінская раённая бальніца, 380 руб.
Музычнага кіраўніка, а таксама намесніка кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце ўладкуе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, 320 руб. і 338 руб.
Начальнік аддзела – патрабуецца ў рэгіянальную дырэкцыю “Белаграпрамбанка” (888 руб.) і ў Шумілінскі лясгас (710 руб.).
Педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны (3 вакансіі) могуць звярнуцца ў аддзел па адукацыі райвыканкама, 387 і 373 руб.
Прыбіральшчык памяшканняў (0,5 стаўкі, гібкі рэжым працы) па-трабуецца ў Язвінскую сельскую бібліятэку, 165 руб. (звяртацца ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама).
Прыёмшчыка тавараў прыме на работу ААТ “Еўрагандаль”, 400 руб.
Рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў патрэбны УП ЖКГ, 450 руб.
Рамонтніка штучных збудаванняў запрашае Шумілінскае ПМС, 340 руб.
Трактарыст – ёсць 7 вакансій: ва УП ЖКГ (450 руб), у КУП бытавога абслугоўвання насельніцтва (330 руб.); у “Радніку”, “Прыдзвінскім” (2 вакансіі) і “Мішневічах” (2 вакансіі) патрабуюцца трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці, 400 руб.
Тэхнік па племянной справе знойдзе работу ва СУП “Лаўжанскае”, 600 руб.
Урач-спецыяліст, фельчар – па дзве вакансіі прапануе Шумілінская раённая бальніца, 540 руб.
Эканаміст (у тым ліку і галоўны) знойдзе работу ў “Прыазёрным міры”, “Прыдзвінскім” і ў “Радніку”, ад 450 да 500 руб.
Электраманцёраў чакаюць ва УП ЖКГ (3 вакансіі) і ў філіяле “Полацкводаканал”, 450 руб.
Электразваршчык ручной зваркі неабходны ў “Прыдзвінскім” і “Мішневічах”, 400 і 500 руб.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.