У гэтым годзе шумілінскім дарожнікам выдзелена на бягучы рамонт 1 мільён 50 тысяч рублёў

Актуалии Экономика

У гэтым годзе шумілінскім дарожнікам выдзелена на бягучы рамонт 1 мільён 50 тысяч рублёў (65% да мінулага года), за гэтыя грошы трэба адрамантаваць 10 кіламетраў дарог мясцовага значэння.

Дарогі просяць рамонту

Пытанне пра стан дарог у раёне, як правіла, кожны год паўстае вясной, калі пасля працяглай зімы на розных участках “расцвітаюць” праблемы ў выглядзе ямін на дарогах. Калдобіны пашыраюцца, растуць, паглыбляюцца і выклікаюць незадаволенасць вадзіцеляў.
На многіх участках, каб аб’ехаць калдобіны, вадзіцелі выязджаюць на сустрэчную паласу, бо няма жадання губляць грошы на запчасткі і бавіць час, рамантуючы машыну. Пытанні пра стан дарог шумілінскія вадзіцелі  часта задаюць падчас “прамой лініі” начальніку ДАІ М. Гаралевічу. “Паколькі дзяржаўтаінспекцыя адказвае за бяспеку на дарогах, яе супрацоўнікі кантралююць і стан аўтатрас. У гэтым годзе, напрыклад, было складзена восем прадпісанняў на службовыя асобы УП ЖКГ і ДРБУ-204 за неналежнае ўтрыманне дарожнай сеткі”, – расказаў Мікалай Уладзіміравіч.
У ходзе чарговага рэйду з галоўным дзяржаўтаінспектарам Віктарам Бурлаковым мы ўпэўніліся, што дарогі жадаюць быць лепшымі. Самыя вялікія калдобіны мы ўбачылі на вуліцах Ленінская, Кірава, Мясаедава, Сіпко (насупраць былога хлебазавода). Невялікія яміны былі на вуліцы Луначарскага…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.