У Светласельскім – малыя алімпійскія гульні

Актуалии Здоровье Образование

У Светласельскім – малыя алімпійскія гульні

Кожны згадзіцца з тым, што галоўнае для маці – здароўе яе дзяцей.  Рухавыя дзеці, як кажуць, свецяцца здароўем.
Наш Светласельскі дзіцячы сад вялікую ролю адводзіць фізічнаму развіццю дзяцей. Тым больш, што знаходзімся мы ў вельмі маляўнічым месцы, побач з сасновым борам. Мы любім і часта праводзім шматлікія спартыўныя мерапрыемствы.
Вось і нядаўна ў нас прайшлі малыя алімпійскія гульні. Спаборніцтвы адбыліся на свежым паветры сярод рознаўзроставых каманд “Агеньчык” і “Іскрынка”. Сонечнае надвор’е спрыяла добраму настрою кожнага ўдзельніка, а казачныя героі, якія завіталі да нас ў госці, дадалі цікавасці  і весялосці…
Анжэла ГАРЛАЧОВА, намеснік загадчыка Светласельскага ясляў-сада.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2019 г.