В Шумилино прошли торжества по случаю Дня единения народов Беларуси и России

Актуалии Новости

Адным лёсам звязаны навек”
Урачыстае мерапрыемства з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі  “Адным лёсам звязаны навек” прайшло 2 красавіка ў актавай зале Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, вучні гарадскіх школ.
Нас яднаюць агульныя славянскія карані і адзін лёс, дружба і цеснае супрацоўніцтва. Мы доўгі час былі адной дзяржавай, мы разам цаной жыцця нашых дзядоў і прадзедаў заваявалі Перамогу і свабоду, разам адбудоўваліся і мацавалі мір і шчасце. Гэта наша агульная гісторыя, нашы боль і радасць. І ніхто ніколі не зможа выкрасліць з чалавечай памяці гэтыя важныя акалічнасці. Пасля распаду СССР і атрымання незалежнасці прэзідэнты дзвюх краін – Беларусі і Расіі – дакументальна замацавалі  далейшае цеснае супрацоўніцтва. Гэта адбылося 2 красавіка 1996 года. Штогод у гэты дзень мы адзначаем дзяржаўнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. І працягваем сябраваць.
Цеснае супрацоўніцтва з Расіяй, у прыватнасці, з Велікалуцкім раёнам Пскоўскай вобласці і Караноўскім раёнам Краснадарскага краю, у культурнай і эканамічнай галінах мае і наш раён, падкрэсліла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірына Шалахава, віншуючы прысутных з дзяржаўным святам. Сёлета быў дадзены старт спартыўным стасункам, калі да нас у госці на валейбольныя спаборніцтвы прыехалі спартсмены з Вялікіх Лук.
І гэтыя сувязі мацнеюць, набываюць большыя маштабы, прадоўжыла Валянціна Навіцкая, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Яна расказала пра паездкі нашых самадзейных артыстаў да пабрацімаў, і пра іх візіты да нас, пра бліжэйшыя сумесныя планы. Каб мець прадстаўленне пра нашых далёкіх сяброў, быў прапанаваны фільм пра Караноўск.
Напрыканцы ўрачыстасцяў, якія былі падмацаваны песнямі пра адзінства, сяброўства і непарыўную сувязь паміж нашымі краінамі, усіх чакаў фільм “Белыя росы. Вяртанне”. Між іншым, гэта таксама вынік сумеснай творчасці двух брацкіх народаў – беларусаў і расіян.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2019 г.