«Брэст вітае Гульні”


«Брэст вітае Гульні”

Брэсцкі гарвыканкам сумесна з абласным цэнтрам падтрымкі спорту ў красавіку арганізуе акцыю “Брэст вітае II Еўрапейскія гульні”. Цыкл мерапрыемстваў запланаваны на 7, 14 і 21 красавіка. У гэтыя дні будуць прэзентаваны па пяць відаў спорту, якія ўвайшлі ў праграму
Еўрапейскіх гульняў у Мінску.
Гасцей мерапрыемства запрашаюць паназіраць за паказальнымі выступленнямі, выйграць прызы ў розных віктарынах і конкурсах. Таксама будзе арганізавана яркая фотазона, дзе жадаючыя змогуць сфатаграфавацца ў тым ліку з талісманам гульняў Лесікам.
Брэст першым сярод гарадоў Беларусі прыме эстафету “Полымя свету”. На польска-беларускую мяжу эстафета прыбудзе ў другой палове дня 12 мая. 18 мая агонь перададуць у Гродзенскую вобласць.
Адкрыліся  цэнтры
Міжнародны экіпіровачны і акрэдытацыйны цэнтр II Еўрапейскіх гульняў адкрыўся ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Плануецца, што працэдуру акрэдытацыі ў цэнтры пройдуць каля 40 тыс. чалавек. Пераважна гэта будуць валанцёры, міжнародныя і нацыянальныя суддзі, персанал спартыўных аб’ектаў. Акрэдытацыйная карта ўяўляе сабой абаронены дакумент, зроблены са спецыяльнай паперы. Таксама на ёй маецца налепка-галаграма, якая дазваляе праверыць сапраўднасць дакумента.
Першым працэдуру акрэдытацыі на мультыспартыўны форум прайшоў талісман II Еўрапейскіх гульняў  – Лісяня Лесік. Экіпіровачны і акрэдытацыйны цэнтр завершыць сваю работу 30 чэрвеня.
Заўзятары з замежжа
Ужо больш за 20 тыс. чалавек збіраюцца прыехаць у Беларусь на II Еўрапейскія гульні.
Лічба будзе ўдакладняцца па меры рэалізацыі білетаў.   Раней паведамлялася, што Беларусь чакае каля 30 тыс. замежных турыстаў.
У Палату прадстаўнікоў унеслі па-праўкі ў закон, якія  прадугледжваюць павелічэнне тэрміну знаходжання іншаземцаў у Беларусі без рэгістрацыі з 5 да 10 дзён.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2019 г.