18 мая ў Шуміліне пройдзе XV абласное свята гумару “Смяяцца не грэх”. Праграму глядзіце тут

Актуалии Культура Новости

“Смяяцца не грэх”
18 мая 2019 года ў г. п. Шуміліна (сцэна ў гарадскім парку) пройдзе XV абласное свята гумару “Смяяцца не грэх”.
У свяце-конкурсе возьмуць удзел 29 калектываў, 10 індывідуальных выканаўцаў, 16 аўтаклубаў, калектывы Дамоў і Цэнтраў рамёстваў, цэнтральных бібліятэк з 16 раёнаў Віцебскай вобласці. У рамках свята пройдзе некалькі конкурсаў.
Удзельнікамі конкурсу выступленняў тэатраў мініяцюр і індывідуальных выканаўцаў будуць прадстаўлены аўтарскія гумарыстычныя міні-спектаклі на тэму “Цудоўна там, дзе Радзіма” альбо “Землякі”; індывідуальнымі выканаўцамі – stand-up на тэму “Погляды зменлівыя, а Радзіма адна” (байкі, гумарэскі, фельетоны, розыгрышы, пародыі, анекдоты), а таксама музычныя нумары гумарыстычнага напрамку на тэму “Любовь да Радзімы не ведае межаў”, альбо “Дзе сям’я, там Радзіма мая”, пародыі на папулярных і знакамітых асоб “А я не з вашых краёў”.
Драматычныя тэатры, тэатры гульні, калектывы і выканаўцы арыгінальнага жанру і індывідуальныя выканаўцы будуць дэманстраваць сваё майстэрства ў перфомансе, “жывой” скульптуры,  клаўнадзе, пантаміме ў рамках абласнога агляду-конкурсу вулічных мастацкіх прадстаўленняў (вулічнай тэатралізацыі (імправізацыі).
У конкурсе на лепшую праграму-выступленне “Вясёлы аўтобус” аўтаклубы Віцебскай вобласці будуць дарыць вясёлы настрой жыхарам аддалёных вёсак Шумілінскага раёна і мікрараёнаў г.п. Шуміліна.
Пройдуць конкурсы на самы шыкоўны і смачны пернік “Асалода”, на самы лепшы сімвал свята гумару “Смяяцца не грэх”, а таксама выстава цацак і лялек “З усмешкай на твары”.
Арганізатарамі свята з’яўляюцца ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” і Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт.
ПРАГРАМА
XV абласнога свята гумару “Смяяцца не грэх”
18 мая 2019 года
Цэнтральная плошча
10.00 – 10.20 – урачыстае адкрыццё свята. Уручэнне падарожных лістоў аўтаклубам вобласці для ўдзелу ў конкурсе на лепшую праграму–выступленне “Весёлы аўтобус”
10.20 – 10.30 – шэсце ўдзельнікаў свята ў гарадскі парк.
Гарадскі парк
10.30 – 13.00 – конкурсныя выступленні тэатраў мініяцюр і індывідуальных выканаўцаў “Цудоўна там, дзе Радзіма” і “Землякі”
13.00 – 15.00 – абласны агляд-конкурс вулічных прадстаўленняў  (перфоманс, “жывая” скульптура, флэш-моб, пантаміма, клаўнада і інш.)
13.00 – 15.00 – конкурс на самы шыкоўны і смачны пернік “Асалода”
13.00 -15.00 – выстава лялек і цацак “З усмешкай на твары”
10.00 – 15.00 – конкурс на самы лепшы сімвал свята гумару “Смяяцца не грэх”
15.00 – 17.00 – працяг конкурсных выступленняў тэатраў мініяцюр і індывідуальных выканаўцаў “Цудоўна там, дзе Радзіма” і “Землякі”
17.00 – 18.00 – канцэрт групы “Шанц” ДУК ”Шумілінскі цэнтр культуры“
18.00 – падвядзенне вынікаў абласнога свята гумару “Смяяцца не грэх”.
Канцэрты–выступленні аўтаклубаў вобласці
ў населеных пунктах Шумілінскага раёна і мікрараёнах г.п. Шуміліна
13.00  – аграгарадок Крывое Сяло – аўтаклуб  Шумілінскага раёна.
14.00 – г.п. Шуміліна:
магазін “Міні-маркет” – аўтаклуб  Лепельскага раёна
магазін “Метан” –  аўтаклуб Аршанскага раёна
вуліца Угнявёнка – аўтаклуб Гарадоцкага раёна
вуліца Мясаедава – аўтаклуб Талачынскага раёна.
14.00 – г.п. Обаль – аўтаклуб Міёрскага раёна.
14.00 – вёска Лескавічы – аўтаклуб Дубровенскага раёна
14.00 – вёска Грудзінава –  аўтаклуб Полацкага раёна
14.00 – вёска Каравайніца — аўтаклуб Шаркаўшчынскага раёна
14.00 – вёска Пабеда – аўтаклуб Браслаўскага раёна
14.00 – вёска Сіроціна – аўтаклуб Докшыцкага раёна
14.00 – вёска Мікалаева – аўтаклуб Глыбоцкага раёна
14.00 – вёска Язвіна – аўтаклуб  Чашніцкага раёна
14.00 – вёска Дабея – аўтаклуб  Расонскага раёна
14.00 – вёска Прыазёрная –  аўтаклуб Віцебскага раёна
14.00 – вёска Добрына –  аўтаклуб Ушацкага раёна.
Надрукавана ў №37 ад 14.05.2019 г.