23 чэрвеня – Дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Актуалии Беларусь помніць Векапомнае Да 75-годдзя Вялікай Перамогі Новости

23 чэрвеня – Дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікі тылу!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас са слаўнай датай – 75-годдзем з дня вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята з’яўляецца  для нас увасабленнем воінскай славы, духоўнага адзінства, доблесці, мужнасці і адвагі. Не меркне з гадамі народная памяць пра тых, чые лёсы апаліла вайна. Гэта памяць – маральны стрыжань і прыклад беззапаветнага служэння Айчыне.
Паважаныя ветэраны! Вы зрабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб
вораг быў выгнаны з шумілінскай зямлі. 23 чэрвеня – дзень вялікай
удзячнасці ўсім, хто ваяваў на франтах і ў тыле ворага, аднаўляў разбураную гаспадарку.
Мы свята шануем подзвігі нашых бацькоў і дзядоў, схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў. Іх подзвіг для нас – жыццёвы арыенцір і вялікая адказнасць перад будучымі пакаленнямі.
У гэты знамянальны дзень шчыра жадаем усім міру, святла, дабрабыту, шчасця і поспехаў у працы на карысць нашай малой радзімы!
Надрукавана ў №48 ад 21. 06.2019 г.