5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Актуалии Официально

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць усіх работнікаў сацыяльнай сферы раёна, ветэранаў працы з прафесійным святам!
Выказваем вам удзячнасць за чулыя адносіны да людзей, за дабрыню, спагадлівасць і цярпенне, за дапамогу ўсім, хто аказаўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, за ўменне дарыць іншым радасць і веру ва ўласныя сілы.
Ваша дапамога адрасавана ветэранам, інвалідам, пажылым людзям, дзецям, шматдзетным сем’ям і ўсім, хто аказваецца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Бескарыслівасць, чалавекалюбства – вось тыя жыццёвыя каштоўнасці, якія характэрныя для работнікаў сацыяльнай абароны. У сучасных умовах ваша дзейнасць становіцца ўсё больш запатрабаванай.
Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у вашай высакароднай працы!
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *