3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

Актуалии Новости


Са святам, родная краіна!
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
і 75-годдзем з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята нашай радасці, гордасці і мужнасці. Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы!
Мы з удзячнасцю звяртаемся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія прайшлі праз страшныя выпрабаванні, перажылі страты блізкіх і баявых сяброў, але, нягледзячы на ўсе нягоды жыцця, змаглі захаваць аптымізм, сілу духу і бязмежную любоў да Радзімы.
Мы шчыра віншуем усіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у працвітанне роднага краю.
Няхай гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага народа, натхняе вас на новыя дасягненні. У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.                             Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №51 ад 02.07. 2019 г.