В Шумилинском районе агроусадьбы предлагают прогулки на водных катамаранах, походы в лес и рыбалку

Актуалии Общество

"Обольские катамараны"

Навошта нам далёкія краіны?
Экалагічны адпачынак карыстаецца ва ўсім свеце папулярнасцю, людзі аддаюць вялікія грошы, каб сустрэцца з некранутай прыродай. Безумоўна, адны любяць актыўны адпачынак, а другім даспадобы проста папесціцца на беразе ракі ці возера. І не трэба ехаць у далёкія краіны ў пошуках экалагічных дзівосаў,  усё гэта можна знайсці і ў нашым раёне.
Найбольш актыўны экалагічны адпачынак прапануе Анатоль Бычкоў. На катамаранах “Обальскай флатыліі” турыстам прапануецца сплаў па рацэ Абалянка праз Казьяншчыну. У Еўропе няшмат засталося такіх некранутых чалавекам месцаў, як Казьяншчына. І гэта акалічнасць надае падарожжу асаблівы змест. Пастаянна новыя краявіды, спакойная водная плынь і цнатліва-непаўторная прырода Казьянскага заказніка. Дарэчы, падчас падарожжа можна пабачыць расліны і птушак, якія занесены ў Чырвоную кнігу.
Экалагічны адпачынак прапануюць таксама ў Ерашове і Чэрчыцах. Экасядзібы месцяцца на высокім беразе Заходняй Дзвіны (можна ўдосталь парыбаліць) , побач – чыстыя непаўторныя лясы (паходы па грыбы-ягады), да ўсяго гэтага – экалагічна чыстыя прадукты з асабістых агародаў. Праўда, гаспадыні аграэкасядзіб Антаніна Шэдзько і Лідзія Пацябенька адзначылі, што пакуль адпачываючых нягуста – надвор’е не тое.
Лідзія Пацябенька, гаспадыня “Дзвінскага раю” упэўнена, што экалагічны накірунак адпачынку трэба як мага болей развіваць. “Набылі інкубатар, — расказвае жанчына, — цяпер адпачываючым зможам прапанаваць экалагічна чыстую кураціну і яйкі”. У Ерашове і ў Чэрчыцах упэўнены, што адпачываючых будзе дастаткова, бо неўзабаве пацяплее, пойдуць суніцы і чарніцы…
Запрашае адпачыць і “Бацькоўскі кут”, што знаходзіцца ў Язвіне побач з ажыўленай трасай Віцебск — Полацк. Гаспадыня Надзея Ісаковіч пераканана, што экалагічны адпачынак у Язвіне нічым не горшы. Грыбоў – ягад дастаткова, багаты ўлоў можа быць на мясцовым возеры.
Алесь САКАЛОЎ
Надрукавана ў №46 ад 12.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *