В Шумилинском районе прошла акция «Кибермарафон»

Главное Закон Новости Общество


Пяць прыкмет падману

З 5 да 9 кастрычніка на тэрыторыі Шумілінскага раёна праходзіла прафілактычная акцыя «Кібермарафон». Яе галоўная задача – навучыць жыхароў рэгіёна лічбавай граматнасці.


У раёне сёлета зарэгістравана 15 кіберзлачынстваў, людзі пазбавіліся больш за 37 тысяч рублёў, расказаў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Максім ВАСІЛЬЕЎ і нагадаў пра асноўныя пяць прыкмет падману:

1 Вам тэлефануюць незнаёмцы. Пры гэтым заўсёды прыспешваюць, каб вы не змаглі параіцца з блізкімі. Калі кажуць, што «рашэнне трэба прыняць прама зараз, інакш вы згубіце грошы», то вы размаўляеце з махляром.

2 Вас запужваюць. Паступаюць пагрозы наконт крымінальнай адказнасці, блакіроўкі рахункаў або наконт таго, што «грошы перасланы злачынцам».

3 Просяць паведаміць асабістыя дадзеныя. Ніколі і нікому не гаварыце рэквізіты банкаўскай плацежнай карткі, логіны, паролі, коды смс-паведамленняў.

4 Размова вядзецца пра грошы. Вас просяць перавесці грошы на «спецыяльны рахунак» і г. д.

5 Незнаёмцы абяцаюць выгадныя бонусы. Памятайце: бясплатны сыр бывае толькі ў мышалоўцы.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *