За буйкі не заплываць

Безопасность

За буйкі не заплываць
Лета ў поўным разгары, цёплае надвор’е спрыяе адпачынку на прыродзе. А, як вядома, адным з лепшых відаў адпачынку лічыцца адпачынак на вадзе. Аднак і тут не ўсе бывае радасна і бязвоблачна: пагардлівыя адносіны да выканання правілаў паводзн і мер бяспекі на вадзе нярэдка прыво-дзяць да няшчасных выпадкаў і нават да гібелі людзей. Так, з пачатку года на вадаёмах Віцебскай вобласці патанулі 34 дарослых і трое дзяцей.

Галоўнымі прычынамі гібелі сталі няўменне плаваць, купанне ў неабсталяваных вадаёмах, у стане алкагольнага ап’янення, парушэнне правілаў карыстання плаўсродкамі. Асаблівую трывогу выклікае тое, што сярод загінуўшых на вадзе значную колькасць складаюць дзеці, часам зусім маленькія, якіх бацькі пакінулі без нагляду.
Таму, адпачываючы на вадзе, неабходна выконваць наступныя правілы паводзін і меры бяспекі:
– купайцеся лепш раніцай і вечарам, калі сонца грэе, але няма небяспекі перагрэцца. Тэмпература вады павінна быць не ніжэй 17-19, у больш халоднай знахо-дзіцца небяспечна. Час знахо-джання ў вадзе павінен павялічвацца паступова, з 3-5 хвілін;
– не ўваходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Алкаголь блакіруе сасудзісты цэнтр у галаўным мозгу, а таксма прытупляе інстынкт самазахавання, у спалучэнні з перападам тэмпературы пры пагружэнні ў ваду можа справакаваць сардэчны прыступ;
– не заплывайце далёка, бо можна не разлічыць свае сілы. Адчуўшы стомленасць, не трэба губляцца і імкнуцца як мага хутчэй даплыць да берага. Варта ўмець “адпачываць” на вадзе. Для гэтага абавязкова навучыцеся плаваць на спіне;
– не купайцеся, а тым больш не нырайце ў незнаёмых месцах;
– калі вас захапіла цячэнне, не спрабуйце з ім змагацца. Трэба плыць уніз па цячэнні, паступова пад невялікім вуглом, набліжаючыся да берага;
– не губляйцеся, нават калі трапілі ў водаварот. Неабходна набраць паболей паветра ў лёгкія, пагрузіцца ў ваду і, зрабіўшы моцны рывок у бок, усплыць;
– у вадаёмах з вялікай колькасцю водарасцяў старайцеся плыць ля самай паверхні вады, не задзяваючы расліны, не робячы рэзкіх рухаў. Калі ж рукі ці ногі заблытваюцца сцяблінамі, неабходна зрабіць прыпынак, прыняць становішча “паплаўка” і асцярожна вызваліцца ад раслін;
– не плавайце на надзіманых матрацах, аўтамабільных камерах (асабліва, калі не ўмееце плаваць). Ветрам ці цячэннем іх можа аднесці вельмі далёка ад берага, а хваляй – захліснуць, з іх можа выйсці паветра, і яны згубяць плывучасць;
– не дапускайце грубага свавольства ў вадзе: паднырваць, хапаць за ногі, “тапіць”, падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе і г. д.;
– не заплывайце за абмежавальныя знакі, бо яны абмяжоўваюць акваторыю з правераным дном, вызначанай глыбінёй, там гарантавана адсутнасць водаваротаў. Не трэба адплываць далёка ад берага ці пераплываць вадаём у заклад;
– не падплывайце да суднаў, лодак, катараў.
Вадзім ПІВАВАРАЎ,
інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.