На Кургане Дружбы прошёл турслёт, в котором приняла участие и молодёжь Шумилинского района

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Моладзь – на Кургане Дружбы
Ініцыятарамі правядзення турзлёту ў Верхнядзвінскім раёне выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Расійскі саюз моладзі, злёт аб’яднаў больш за 300 маладых людзей з Віцебскай і Пскоўскай абласцей.
Як расказала в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, тры дні выдаліся вельмі насычанымі на шматлікія падзеі, каманды чакалі спартыўныя, турысцкія і творчыя выпрабаванні. У каманды нашага раёна два прызавыя месцы: яна стала трэцяй у валейбольным турніры і конкурсе газет. Напрыканцы злёту моладзь прыняла ўдзел у традыцыйнай сустрэчы прадстаўнікоў Беларусі, Расіі і Латвіі на Кургане Дружбы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2019 г.