Россия подождёт. На время уборочной парни вернулись в «Придвинский»

Актуалии Моладзь Эканоміка

А. Каваленка, Д. Бязрукаў, Д. Сарсадскіх.

Моладзь падставіла плячо

Складаная кадравая абстаноўка сёлета склалася ў ААТ “Прыдзвінскі” перад пачаткам уборачнай: за камбайны літаральна некага было пасадзіць. Узяць людзей з іншых арганізацый – гэта не выхад, бо колькі часу патраціш на абучэнне, меркаваў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Дзятлаў. І ён знайшоў выхад – звярнуўся да мясцовых хлопцаў, якія калісьці працавалі ў гаспадарцы, а цяпер з’ехалі на заробкі ў Расійскую Федэрацыю. Дзмітрый Бязрукаў, Дзмітрый Сарсадскіх і Мікалай Скітоў згадзіліся на такую прапанову.
Па-першае, акрамя добрага заробку, ім паабяцалі яшчэ і натуральную аплату ў выглядзе збожжа. Па-другое, гэта нядрэнная нагода пабыць з сям’ёй.
Кіраўніцтва гаспадаркі хваліць камбайнераў Дзмітрыя Бязрукава і Дзмітрыя Сарсадскіх за старанне. “Мы намалочваем па трыццаць тон за дзень, а то і больш, – расказалі маладыя людзі, якія падчас нашага прыезду працавалі ва ўрочышчы Дворышча. – Галоўнае, каб дажджоў не было і тэхніка не псавалася, а жаданне працаваць ёсць”. На поле, дзе хлопцы ўбіралі трыцікале, працаваў і вопытны камбайнер Андрэй Каваленка. Ён пажартаваў, што прыходзіцца вельмі старацца, каб не адставаць ад моладзі, якая “рвецца ў бой”.
З Мікалаем Скітовым, які ўладкаваўся ў гаспадарку працаваць на МТЗ-1221 на адвозцы зерня, мы ў гэты дзень не сустрэліся. Але працуе хлопец, як і яго сябры, зладжана і старанна.
Практычна ўсе азімыя зерневыя ў “Прыдзвінскім” убраны, наперадзе 800 га яравых. На 19 жніўня ў гаспадарцы намалочана 1275 тон зерня, убрана 780 гектараў (63,9% да патрэбнага).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2019 г.