Когда в Шумилино построят Свято-Николаевскую церковь

Духоўнае Общество

Свято-Сергиевская церковь в д. Лесковичи

Ахвяраванні на царкву
У рэдакцыю звярнулася група жыхароў Шуміліна з наступнай просьбай: ”Мы ўсёй грамадой збіралі ахвяраванні на ўзвядзенне Свята-Мікалаеўскай царквы ў Шуміліне. Яна ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя ўваходзіла ў вакзальны комплекс, і адрадзіць яе — наша святая справа. Хацелася б ведаць, як вядуцца работы і чаго не хапае, каб наша даўняя мара ажыццявілася?”
За адказам  мы звярнуліся да дырэктара праваслаўнага Духоўнага цэнтра Шумілінскага благачыння В. А. Ільіна.
“Зараз  на царкву ў Шуміліне вырабляецца тэхнічная дакументацыя, — адказаў Вячаслаў Аляксандравіч. — Для гэтага патрэбны 43 мільёны рублёў. Праплачана праектантам 36 мільёнаў 40 тысяч рублёў. Гэта сродкі, якія паступілі з Шумілінскага раёна (8 мільёнаў 40 тысяч руб.) і 28 мільёнаў рублёў ахвяравалі з іншых рэгіёнаў Беларусі”.
Так што пачатак ёсць. А каб быў годны працяг справы і яе завяршэнне, патрэбны сродкі, і немалыя. Аднак праваслаўны люд Шуміліншчыны верыць: храм будзе. Нездарма цэрквы ва ўсе вякі будаваліся ўсёй грамадою…
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №87 ад 10.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *